Музей местачковага побыту адкрыўся ў Івянцы Валожынскага раёна (фота)

Дата публикации:

У Івянецкім музеі традыцыйнай культуры адбыліся ўрачыстасці з нагоды адкрыцця яшчэ аднаго культуралагічнага аб’екта – Музея местачковага побыту.

Ён размясціўся ў былым панскім свіране і ўзнаўляе быт местачкоўцаў канца ХІХ – першай паловы ХХ стагоддзяў. Тут можна пабачыць арыгінальныя рарытэты мінуўшчыны: ад унікальнай мэблі і адмысловых прылад працы, сталовага і бытавога посуду, адзення, рукатворнай вышыўкі і ткацтва да маляванак на шкле і розных побытавых дробязяў. Экспазіцыя ўмоўна-храналагічна ўводзіць наведвальніка ў сенцы, кухню, спальню, залу, чым стварае эфект прысутнасці ў мінулай рэчаіснасці.

Изображение 10

Изображение 11

Изображение 8

Изображение 12

Изображение 13

Гурт старажытнай  музыкі «Рарог» мясцовай школы мастацтваў (кіраўнік Кацярына Радзівілава) пачаў імпрэзу.

Изображение 1

Абрад «Уваходзіны» паказаў народны гурт народнага гумару «Дубінскія фанабэры» (мастацкі кіраўнік Валерый Мазура).

Изображение 2

Дырэктар музея Валянціна Адамовіч пазнаёміла гасцей з новай экспазіцыяй і мецэнатамі, якія ахвяравалі ўнікальныя прадметы для музея.

Изображение 3

Завяршылася дзея танцамі, што ладзіў харызматычны танцавальны клуб «Сіта» з Мінска.

Изображение 5

Изображение 6

Верыцца, што гэты аб’ект у спалучэнні з майстэрнямі «Ганчарня», «Ткацтва», «Кузня», «Мастацкай апрацоўкі драўніны», музейным аб’ектам «Карчма» зойме сваё месца ў музеефікацыі мястэчка, а музейны комплекс стане прывабнай фішкай для турыстаў і аматараў даўніны.

Дырэктар Івянецкага музея традыцыйнай культуры Валянціна АДАМОВІЧ
Фотаздымкі прадастаўлены Валянцінай АДАМОВІЧ

Туры и экскурсии

Смотрите также

Отправление в путешествие
Отправляйтесь в увлекательные туры с нами!

Подписывайтесь, чтобы первыми узнавать о горящих турах, выгодных предложениях и уникальных маршрутах.