У Залессі можна пазнаёміцца з экспанатамі Крэўскага і Гальшанскага замкаў

Дата публикации:

19 лістапада ў музеі-сядзібе М.-К. Агінскага ў Залессі Смаргонскага раёна адбылася прэзентацыя выставы Гродзенскага дзяржаўнага гісторыка-археалагічнага музея «Мураваныя замкі Гродзеншчыны XIVXVII стагоддзяў па матэрыялах археалагічных даследаванняў».

Як распавяла парталу экскурсавод музея-сядзібы Наталля Чудакоўская, на гэтай выставе прадстаўлены прадметы быту, зброі, будаўнічых матэрыялаў з Гродзенскага, Лідскага, Крэўскага, Навагрудскага, Мірскага, Гальшанскага, Любчанскага, Геранёнскага і іншых замкаў.

Таксама ў наведвальнікаў выставы ёсць магчымасць пазнаёміцца не толькі з гісторыяй, але і з чарцяжамі і макетамі замкаў.

Выстава «Мураваныя замкі Гродзеншчыны XIVXVII стагоддзяў па матэрыялах археалагічных даследаванняў» будзе адкрыта да 28 снежня.

Сяргей ЮРЭВІЧ

«Край.бай»

Туры и экскурсии

Смотрите также

Отправление в путешествие
Отправляйтесь в увлекательные туры с нами!

Подписывайтесь, чтобы первыми узнавать о горящих турах, выгодных предложениях и уникальных маршрутах.