<div class="bLead"><span id="ctl00_ctl00_ctl00_ContentPlaceHolder1_ContentPlaceHolder1_FirstColumn_A_ctl01_lblLead"><br /></span></div>

Кошт экскурсіі на 20–30% большы, чым год таму, адсутнасць цікавых прапаноў lust minute, адмена ў апошнюю хвіліну некаторых напрамкаў адпачынку – сёлета адпачынак з польскімі турагенцтвамі выклікае адно толькі расчараванне , - паведамляе Polskie Radio S.A. Тураператары тлумачаць гэта складанай сітуацыяй на рынку, слабым попытам і высокім курсам еўра, які нібыта рашуча паўплываў на кошт пуцёвак. Аднак ці можна ім верыць, калі падобная экскурсія ў нямецкім турбюро каштуе значна менш, чым у польскім.

Кошт пуцёўкі ў экзатычную краіну ў Германіі каштуе на 20% танней, а ў папулярныя еўрапейскія краіны нават на 40%. Тыдзень адпачынку на грэчаскім востраве Родас у гатэлі са стандартам 4* «усё ўключана» для сям’і з адным дзіцём у нямецкім турбюро каштуе менш чым 5 тысяч злотых ($1470), у польскім турбюро за падобны адпачынак трэба заплаціць 8 тысяч злотых ($2350). Нямецкія тураператары могуць вытаргаваць большыя скідкі, таму што за год яны адпраўляюць на адпачынак 35% грамадства, то бок 30 мільёнаў турыстаў. У Польшчы вакацыі за мяжой выбірае толькі 5% грамадства, то бок 2 мільёны чалавек.

Аднак не ва ўсіх выпадках немцы маюць лепшую прапанову. Напрыклад, у арабскія краіны больш выгадна адпраўляцца з польскім турбюро.