https://www.traditionrolex.com/8
<p>Фестываль «З вяскова панадворка» збірае ў Чаромсе сотні паклоннікаў музыкі  фольк і рэгіянальнай кухні. Цягам трох дзён на «вясковым панадворку» выступяць калектывы з Чэхіі, Эстоніі, Украіны, Беларусі, Расіі, Славакіі, Венгрыі і з Польшчы</p>

Фестываль «З вяскова панадворка» збірае ў Чаромсе сотні паклоннікаў музыкі фольк і рэгіянальнай кухні. Цягам трох дзён на «вясковым панадворку» выступяць калектывы з Чэхіі, Эстоніі, Украіны, Беларусі, Расіі, Славакіі, Венгрыі і з Польшчы.

Традыцыйна ў Чаромсе заспяваюць «Чарамшына» і Зміцер Вайцюшкевіч.

Ініцыятар фестывалю ў Чаромсе, дырэктар мясцовага дому культуры, Барбара Кузуб-Самосюк, якая была госцем Раніцы з Рацыяй, адзначыла, што мерапрыемства разрастаецца з году ў год. Цяпер для фестывалю ў Чаромсе ёсць спецыяльны цягнік, які  прывозіць гасцей з Варшавы непасрэдна  на фестываль «З вясковага панадворка», паведамляе Радыё Рацыя.

– Два года таму і ў мінулым годзе Мазавецкая чыгунка паспрыяла таму, каб быў цягнік. Сёння мы будзем ведаць, а каторай гадзіне прыедзе і ад'едзе цягнік з Чаромхі. У пятніцу будзе гурт з Чэхіі, пасля мы выступім, а таксама будзе ўсім вядомы Чэслав Мозіл. А пасля будуць танцы да раніцы з ды-джэем Войцехам. У суботу а 12-й гадзіне мы запрашаем на майстар-класы.

Праграма на афіцыйным сайце фестывалю.

plakat_festiwal_2012_m

https://www.traditionrolex.com/8