https://www.traditionrolex.com/8
  • Дата проведения: мероприятие завершилось
  • Праздник

1 сакавіка 2020 года Дукорскі маёнтак запрашае святкаваць Масленіцу! 

"Сустрэча", "Зайгрышы", "На бліны да цешчы", "Дзень св. Уласа", "Цешчыны вячэркі", "Залавіцыны вячоркі" – адзначым разам усе этапы масленічнага тыдня за адзін фестывальны дзень! 

Праграма святочнага дня*:
12.00–12.30 – пачатак масленічных гулянняў;
12.30–13.00 – першы дзень масленічнага тыдня "Сустрэча";
13.00–13.15 – другі дзень масленічнага тыдня "Зайгрышы";
13.15–13.45 – прадстаўленне "Забавы скамарохаў" ад вулічнага тэатра "Вір";
13.45–14.00 – трэці дзень масленічнага тыдня "На бліны да цешчы";
14.00–14.30 – чацвёрты дзень масленічнага тыдня "Дзень св. Уласа";
14.30–15.00 – выступ гурта "Мілавіца", майстар-клас па роспісе гліняных птушак;
15.00–15.30 – пяты дзень масленічнага тыдня "Цешчыны вячэркі";
15.30–16.00 – інтэрактыў на хадулях ад вулічнага тэатра "Вір";
16.00–16.30 – шосты дзень масленічнага тыдня "Залавіцыны вячоркі";
16.30–17.00 – апошні дзень масленічнага тыдня, спальванне пудзіла, танцы. Выступ гурта "Мілавіца".
* у праграме магчымыя змены.

А таксама:

Бясплатна:
- першым 50 наведвальнікам – бліны і "Дука" (з пачатку адкрыцця фестывалю);
- гарбата на працягу ўсяго свята;
- анімацыйныя кропкі з прызамі;
- масленічны слуп з прызамі;
- наведванне ўсіх аб'ектаў комплексу (перакулены дом, заасад, стайня, брама, музей і г. д.).

Платна:
- цір лучны;
- вяровачны гарадок;
- майстар-класы ў рамесных майстэрнях;
- кідальны цір;
- катанне на брычцы, верхам;
- харчаванне;

- сувеніры.

Масленица 2020


https://www.traditionrolex.com/8