Легендарные эпохи в Дудутках 1812 | Программа мероприятий в Дудутках

Легендарные эпохи в Дудутках 1812 | Программа мероприятий в Дудутках
Место проведения: Дудутки

Праект "Легендарныя эпохі" прызваны ў інтэрактыўным фармаце распавесці пра самыя цікавыя эпохі, падзеі і людзей Беларусі. Кожныя выходныя на тэрыторыі музейнага комплекса "Дудуткі" будзе праходзіць інтэрактыўная праграма, якая адлюстроўвае пэўны гістарычны перыяд або падзеі.

17 кастрычніка 2020 праграма будзе прысвечана ваеннай кампаніі 1812 года.

Для нашых суайчыннiкаў усходняя кампанiя Напалеона стала грамадзянскай вайной: частку баяздольных мужчын забралi прымусам у армiю расейцы, астатнія дабраахвотнiкамi далучаліся да Вялiкай Армii Банапарта. Таму нярэдка здаралiся гiсторыi, калi два браты ваявалi па розныя бакi…

У праграме:

- Парад войск 1812 года

- Рэканструкцыя эпiзода бiтвы

- Тактыка бітваў XIX стагодзя

- Iнтэрактыўныя блокі

- Выступы музыкаў і шмат іншага.

Праграмы ў межах праекта «Легендарныя эпохі» проходзяць кожную суботу з 12.00 да 17.00.

Фармат праекта «Легендарныя эпохі» аб'ядноўвае некалькі разнапланавых мерапрыемстваў у межах агульнай канцэпцыі:

Паказальныя выступы рэканструктараў

Пастановачныя паядынкі, дэманстрацыя тактыкі і тэхнікі бою розных гістарычных перыядаў

Выступы музычных калектываў з праграмай канкрэтнага гістарычнага перыяду

Удзел рамеснікаў, майстар-класы па традыцыйных рамёствах

Інтэрактыўныя блокі з наведвальнікамі мерапрыемства

Адкрытыя лекцыі з удзелам гісторыкаў, этнографаў

Расклад гістарычных праграм у межах праекта «Легендарныя эпохі»

Кастрычнік-лістапад:

17.10.20 - 1812. Эпоха Напалеона. (XIXст.)

24.10.20 - Шляхта ВКЛ. (XVII ст.)

31.10.20 - Першая Сусветная вайна.

07.11.20 - Другая Сусветная вайна.

14.11.20 - Шатландскія найміты. (XVII ст.)

21.11.20 – Эпоха вікінгаў. (IX-XI ст.)

28.11.20 – Сярэднявечча. Рыцарскі турнір (XIII-XVст.)

Падрабязнасці і квіткі: + 375 29 602-52-50, dudutki.by/

Смотрите также

Отправление в путешествие

😊 Отправляйтесь в увлекательные туры с нами!

Подписывайтесь, чтобы первыми узнавать о горящих турах, выгодных предложениях и уникальных маршрутах.