Легендарныя эпохі | 24 октября 2020 – Шляхта ВКЛ | Программа

Легендарныя эпохі | 24 октября 2020 – Шляхта ВКЛ | Программа
Место проведения: Дудутки

Праект «Легендарныя эпохі» прызваны ў інтэрактыўным фармаце распавесці пра самыя цікавыя эпохі, падзеі і людзей Беларусі. Кожныя выходныя на тэрыторыі музейнага комплекса «Дудуткі» будзе праходзіць інтэрактыўная праграма, якая адлюстроўвае пэўны гістарычны перыяд або падзеі. 24 кастрычніка праграма будзе прысвечана славутым часам Шляхты ВКЛ (XVI-XVII стст).

XVI-XVII стагоддзі адзначыліся найбольшым росквітам тэрыторыі нашай краіны. У гэты перыяд адбывалася шмат лёсавызначальных падзей, а старонкі гісторыі захавалі славутыя імёны мужных патрыётаў Беларусі, лідараў адраджэння і захавання багацця роднай зямлі.

У праграме:

- Сабельны бой, XVII ст.

- Рэканструкцыя эпiзодаў бiтвы

- Тактыка бітваў XVII стагоддзя

- Iнтэрактыўныя блокі

- Выступы музыкаў і танцораў і шмат іншага.

Праграмы ў межах праекта «Легендарныя эпохі» проходзяць кожную суботу з 12.00 да 17.00.

Фармат праекта «Легендарныя эпохі» аб'ядноўвае некалькі разнапланавых мерапрыемстваў у межах агульнай канцэпцыі:

Паказальныя выступы рэканструктараў

Пастановачныя паядынкі, дэманстрацыя тактыкі і тэхнікі бою розных гістарычных перыядаў

Выступы музычных калектываў з праграмай канкрэтнага гістарычнага перыяду

Удзел рамеснікаў, майстар-класы па традыцыйных рамёствах

Інтэрактыўныя блокі з наведвальнікамі мерапрыемства

Адкрытыя лекцыі з удзелам гісторыкаў, этнографаў

Падрабязнасці і квіткі: + 375 29 602-52-50

Смотрите также

Отправление в путешествие

😊 Отправляйтесь в увлекательные туры с нами!

Подписывайтесь, чтобы первыми узнавать о горящих турах, выгодных предложениях и уникальных маршрутах.