• Дата проведения: 14.09.2019, 15.09.2019
  • Фестиваль

Фестываль гісторыі і культуры "Менск старажытны" адкрыецца на зялёнай зоне каля скрыжавання праспектаў Пераможцаў і Машэрава 14 верасня 2019 г. а 10:00 раніцы.

Акрамя рэканструкцыі Сярэдніх стагоддзяў, у гэтым годзе госці фестывалю змогуць убачыць паказальныя выступы і паходныя лагера клубаў, якія займаюцца рэканструкцыяй дружын часоў Полацкага Княства, Рымскай Імперыі, падзей 1812 года, Першай і Другой сусветных войнаў, шляхты Вялікага Княства Літоўскага (XVII ст.), Асобная пляцоўка будзе прысвечана першым паселішчам на тэрыторыі сучаснай Беларусі, якія адносяцца да эпохі позняга палеаліту.

На фестывалі будуць дзейнічаць некалькі паходных станаў: рыцарскі, лагер вікінгаў, партызанскі лагер часоў Вялікай Айчыннай вайны і паходны лагер Расійскай арміі і Вялікай арміі Напалеона.

У кожным з лагераў будзе арганізаваны міні-музей. Акрамя грандыёзнай праграмы з удзелам рэканструктараў трох названых эпох, фестываль прапануе не менш цікавую музычную праграму: на сцэну выйдуць калектывы фолк- і фолк-рок-кірункаў.

Акрамя таго, на тэрыторыі фестывалю разгорнецца вялікі горад майстроў, дзе пройдуць майстар-класы па кавальскай і ганчарнай справах, можна будзе паназіраць за працай збройнікаў і ювеліраў.

Адкрыецца інтэрактыўная пляцоўка з майстар-класамі па старадаўніх танцах і гульнях. Усе жадаючыя таксама змогуць навучыцца стральбе з лука, кіданні дзідаў і іншым цікавым рэчам.

Такім чынам, 14 верасня з 10.00 раніцы і да 22.55 у вечары, а таксама 15 верасня з 11.00 да 19.00 вечара гасцей свята чакае мноства сюрпрызаў.

Дарэчы, уваход на фестываль абсалютна бясплатны!

Праграма фэстываля Менск Старажытны 2019:

14 верасня 2019

Галоўная пляцоўка

10.00 – 10.20: Урачыстае адкрыццё фестываля. Парад клубаў гістарычнай рэканструкцыі, удзельнікаў фестываля.

10.20 – 11.40: Тактычныя бугурты, манёўры: Захоп сцяга, мост, "Вежа", ахова каряля ды іншыя.

11.40 – 13.20: Пешы рыцарскі турнір

13.20 – 15.30: Бугурты “Турнір Пяцёрак”

15.30 – 16.20: Рыцарскі конны турнір

16.20 – 17.00: Эпоха Вікінгаў. Турніры: «кола Одзіна», «Кола Локі», бугурты, паказальныя выступы, манеўры.

17.00 – 17.40: Показальны выступ: I Сусветная вайна

17.40 – 18.00: Канцерт

18.00 – 18:30: Показальны выступ: II Сусветная вайна

18:40 – 19:40: Аблога сярэднявечнага замка, тэатралізаваная масавая бітва

19:40 – 22:55: Канцэрт на галоўнай сцэне фестываля

Пляцоўка за «Замкам»

11.30 – 15.00: турнір лучнікаў. адборачны тур, фінал.

11.30 – 20.00: інтэрактыўныя пляцоўкі, ціры, сераднявечная паласа перашкодаў, атракцыёны, arrow fight.

15.00 – 15.30: паказальныя выступы лучнікаў.

Гадлевы гарадок

11:00 – 20:00: ярмарка рамеснікаў, майстроў, майстар-класы па рамеслам (кавальская справа, ганчарная справа і інш.), манетны двор і інш.

Лагер удзельнікаў

11:00 – 21:00: дзейнічаюць лагеры: Старажытны Рым, Эпоха Вікінгаў - Полацкае Княства, Сярэднявечча, Эпоха 1812, I і II Сусветныя войны, «Першая стаянка» (Позні Палеаліт), лагер шатландскіх наймітаў Радзівіла. Магчымасць пазнаеміцца з бытам кожнай з эпох.

11:00 – 19:00: на пляцоўках: «Старажытны Рым», «Эпоха 1812», I і II Сусветныя войны, «Першая стаянка», лагер шатландскіх наймітаў Радзівіла – інтэрактыўная праграма.

15 верасня 2019

11.00: Урачыстае адкрыццё другога дня фестываля.

Галоўная пляцоўка.

11.00 – 12.00: Фінал турніра лучнікаў, паказальныя выступы, лучнае шоў.

12.00 – 13.00: Сярэднявечны блок: бугурты, масавыя баі, штурм абарончых узвядзенняў.

13.00 – 14.00: Турнір алебардыстаў, турнір капейшчыкаў

14.00 – 15:00: Паказальныя выступы эпох: вікінгі, шляхта, шатландскія легіянеры.

Пляцоўка за «Замкам»

11.30 – 17.00: інтэрактыўныя пляцоўкі, ціры, сераднявечная паласа перашкодаў, атракцыёны, arrow fight.

Гадлевы гарадок

11:00 – 19:00: ярмарка рамеснікаў, майстроў, майстар-класы па рамеслам (кавальская справа, ганчарная справа і інш.), манетны двор і інш.

Лагер удзельнікаў.

11:00 – 15:00: дзейнічаюць лагеры: Старажытны Рым, Эпоха Вікінгаў - Полацкае Княства, Сярэднявечча, Эпоха 1812, I і II Сусветныя войны, «Першая стаянка» (Позні Палеаліт), лагер шатландскіх наймітаў Радзівіла. Магчымасць пазнаеміцца з бытам кожнай з эпох.

11:00 – 15:00: на пляцоўках: «Старажытны Рым», «Эпоха 1812», I і II Сусветныя войны, «Першая стаянка», лагер шатландскіх наймітаў Радзівіла – інтэрактыўная праграма.

Канцэртная праграма:

Інфармацыя аб удзельніках канцэртнай праграмы будзе анансаваная ў бліжэйшы час.

Источник: minsk-starazhytny.by