• Дата проведения: мероприятие завершилось
  • Фестиваль

VIII Мінскі фестываль моў пройдзе ў нядзелю 5 красавіка 2020 года. 

Фестываль моў — гэта ўнікальнае для Мінска культурна-асветніцкае мерапрыемства, прысвечанае мовам і мовазнаўству і арыентаванае на шырокую аўдыторыю. Свята моў і лінгвістыкі!

На працягу аднаго дня наведвальнікі Фестывалю маюць магчымасць наведаць шэсць 45-хвілінных міні-лекцый, абіраючы з аповедаў пра 60 розных моў свету — старажытных і сучасных, рэдкіх і распаўсюджаных, а таксама з разнастайных захапляльных навукова-папулярных лекцый на лінгвістычную тэматыку, цікавых лекцый па беларусістыцы і мерапрыемстваў іншага фармату — моўных гульняў, лінгвістычных задач і г.д.

Фото: vk.com/minsklingfest