https://www.traditionrolex.com/8

Час працы: 13.00-22.00. Уваход вольны! 

  • Дата проведения: мероприятие завершилось
  • Фестиваль

22 лютага ў мінскім культурным хабе «ОК16» (вул. Кастрычніцкая, д. 16, к. 27) «Арт Сядзіба» збірае разам 50 беларускіх кампаній, арганізацый, ініцыятыў і творчых калектываў, каб годна правесці маштабнае і ўнікальнае свята «Мова Фэст», прымеркаванае да Міжнароднага дня роднай мовы.

Час працы: 13.00-22.00. Уваход вольны! 

На шасці тэматычных пляцоўках «Мова Фэст»:

  • пакажа і раскажа пра дасягненні беларускай мовы за апошнія 10 гадоў;
  • збярэ разам бізнес і грамадскія ініцыятывы, актывістаў і творчую інтэлігенцыю, НДА і проста актыўных беларусаў, якія вучаць, падтрымліваюць, папулярызуюць і развіваюць беларускую мову;
  • прадэманструе рэчы, з'явы, вырабы, розныя прадукты ды мастацкія творы, якія ствараюцца па-беларуску ці прысвечаныя беларускай мове;
  • прэзентуе разнапланавасць і разнастайнасць носьбітаў беларускай мовы. 
  • хэдлайнер музычнай часткі - гурт VOLSKI.
Штогадовае святкаванне Міжнароднага дня роднай мовы ў Беларусі стала сапраўднай народнай ініцыятывай, якую з кожным годам падтрымлівае ўсё больш і больш беларусаў.

Моўны квэст

13.00-20.00: спампуй дадатак Say.by, выканай 10 заданняў  і атрымай каштоўныя падарункі ад партнёраў свята: Аліварыя, Leon.by, Realt.by, Банка Дабрабыт, Symbal.by, Белсат ТВ.

Вулічная пляцоўка «Смачна ў роце»:

13.00-22.00: праца фудтракаў з вулічнай ежай;

14.00-17.00: інтэрактыўная праграма ад студыі «Варгін» з беларускімі традыцыйнымі гульнямі і забавамі ды танцавальная праграма ад капэлы «Колісьнія».

Пляцоўка ў бары «Мова Бар»:

14.00-15.00: мастацкі майстар-клас ад ілюстратаркі Лізаветы Ганчаровай «Намалюй і захавай»;

15.40-17.00: Літаратурная пляцоўка з Беларускім ПЭН-Цэнтрам: Юля Цімафеева, Павел Горбач, Янка Каліноўскі,
Андрэй Адамовіч, Уладзь Лянкевіч;

19.00-21.00: «Аліварыя» прадстаўляе застольны «Спеўны сход» з Сержуком Доўгушавым і гуртом «Стажары».

Дзіцячая пляцоўка «Дуду» ад «Нашай Нівы» ў вялікай залі:

13.00-17.00: прэзентацыя часопісаў «Дуду» і «Асцярожна, дзеці!» ды інтэрактыўныя забавы ад аўтараў выданняў:

  • Пластыляндыя — дзеткі будуць з пластыліну ляпіць усялякіх персанажаў, вядзе Алесь Кудрыцкі,
  • Пахімічым — падлетак Тарас Бабін будзе дэманстраваць свае доследы,
  • Вучымся маляваць — мастак Раман Тарасевіч будзе паказваць дзеткам на фліпчарце, як малююцца розныя героі, каб яны маглі паўтарыць тут жа самі,
  • Самаробкі з паперы — займаемся арыгамі з Ганнай Раманоўскай,
  • Віктарына на веды з салодкімі падарункамі і розыгрышам часопісаў.

Адукацыйная пляцоўка «Годна» ў вялікай залі:

13.00-14.00: Leon.by прадстаўляе майстар-клас ад Віталя Гуркова «Тайскі бокс па-беларуску».

14.00-15.00: Банк Дабрабыт прадстаўляе адкрытую дыскусію «Беларуская мова і бізнес» з удзелам:

  • Алена Патаповіч, намеснік дырэктара па маркетынгу парталу Realt.by,
  • Аляксей Раманчук, прэс-сакратар Банка Дабрабыт,
  • Аляксандр Апейкін, дырэктар гандбольнага клуба «Віцязь-Леон» (Мінск),
  • Ала Ляцяга, кiраўнiк дэпартамента карпаратыўных адносiнаў ААТ «Пiваварная кампанiя Алiварыя»,
  • Мікіта Броўка, намеснік дырэктара ТАА «Сымбаль Бай».

Вядучы дыскусіі: Арцём Гарбацэвіч, журналіст «Нашай Нівы».

15.00-16.00: Адкрытая дыскусія «Нацыянальная ідэя Беларусі» з удзелам:

  • Валерый Варанецкі, дыпламат, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага Сходу Рэспублікі Беларусь VI і VII скліканняў,
  • Павел Данэйка, генеральны дырэктар бізнес-школы ІПМ, сябра назіральнай рады некалькіх кампаній у Беларусі і за мяжой,
  • Алана Гебрэмарыям, актывістка Моладзевага блоку і Задзіночання беларускіх студэнтаў,
  • Франак Вячорка, віцэ-прэзідэнт Digital Communication Network, крэатыўны дырэктар Радыё Свабода,
  • Віталь Гуркоў, 12-разовы чэмпіён свету ў тайскім боксе, саліст гурта Brutto.

Вядучыя дыскусіі: журналіст Зміцер Лукашук і філосаф Максім Гаруноў, аўтары і сувядучыя праграмы пра нацыянальную ідэю на Еўрарадыё «Ідэя Х».

16.00-16.30: Радыё Свабода запрашае на прышчэпку беларускае мовы: мовазнаўца Вінцук Вячорка раскажа і пакажа, якія тыповыя, і часам смешныя, памылкі робяць пачаткоўцы ды як ад іх вылекавацца.

Прома-пляцоўка «Мова, грамадства, бізнес» у малой залі:

  • на сцэне пляцоўкі:

13.00-22.00: конкурсы, забавы, квэсты, падарункі ад партнёраў свята, прэзентацыі ўдзельнікаў і гасцей свята з вядучым Сержуком Доўгушавым;

13.20-13.50, 14.20-14.50, 15.20-15.50: кампанія «Будзьма беларусамі!» прадстаўляе дзіцячую пляцоўку: інтэрактыўная гульня-спектакль «Па слядах аднаго падання» (працягласць 25 хвілін, для дзяцей ад 6 да 13 год), кожны ўдзельнік атрымае размалёўкі па правах чалавека;

16.20-17.00, 18.20-19.00: прэзентацыі ад грамадскіх ініцыятыў Асамблеі НДА;

14.00-14.15, 15.00-15.15 і 16.00-16.15: Realt.by прадстаўляе лялечны тэатр-батлейка агратурыстычнай сядзібы «Гасцiна» з п'есай «Цар Ірад»;

17.20-17.30: выступ Таццяны Грыневіч;

17.30-18.00: прэзентацыя праекта «Школа маладога пісьменніка» ад Саюза беларускіх пісьменнікаў. Школа маладога пісьменніка — нефармальны адукацыйны праект, які спалучае вопыт і досвед спрактыкаваных майстроў пяра з актуальнымі патрэбамі маладых літаратараў. Школа аб'ядноўвае паэтаў, празаікаў і перакладчыкаў, якія падчас навучання не толькі паляпшаюць якасць сваіх тэкстаў, але і атрымліваюць механізм рэалізацыі сваіх культурніцкіх правоў.

  • на ўсёй тэрыторыі пляцоўкі:

13.00-22.00: кнігі, рэчы, з’явы і паслугі па-беларуску: стэнды кніжных выдавецтваў, СМІ і арганізацый, вытворцаў сувеніраў і падарункаў: Symbal.by, Halijafy.by, Budzma-krama.by, Kniganosha.by, Arche.by, Belarusam.by, БМАgroup, Саюз беларускіх пісьменнікаў, Будзьма беларусамі!, Арт Сядзіба, Euroradio.fm, Say.by;

18+ 13.00-22.00: на прома-пляцоўцы генеральнага партнёра «Аліварыя» будзе размешчана фотазона «Аліварыя Багемскае Паровое», прысвечаная піву, якое зварыў бровар у гонар легендарнага паравога піваварнага завода XIX стагоддзя «Багемія». З даты яго заснавання, 1864 год, і вядзе свой адлік «Аліварыя». На пляцоўцы будуць працаваць прамоўтэры з гульнявым гістарычным квізам «Шануем гісторыю разам» і адбывацца дэгустацыя піва «Алiварыя Багемскае Паравое»;

13.00-22.00: прома-стэнды ад Leon.by, Realt.by, Белсат ТВ, Банка Дабрабыт з гульнямі і падарункамі;

14.00-17.00: інтэрактыўная праграма ад студыі «Варгін» з беларускімі традыцыйнымі гульнямі і забавамі ды танцавальная праграма ад капэлы «Колісьнія»;

13.00-17.00: стэнд Беларускага Чырвонага крыжа і «Тэрыторыі дапамогі»: майстар-клас па першай дапамозе, дзе можна будзе па-беларуску павучыцца выратаванню жыцця дарослага і немаўляці ў выпадку спынення дыхання, даведацца, дзе можна прайсці навучанне першай дапамозе па Еўрапейскіх стандартах;

13.00-20.00: пляцоўка Асамблеі НДА з прэзентацыямі грамадскіх ініцыятыў, прысвечаных беларускай мове.

Музычная пляцоўка «Шануем мову разам» у вялікай залі:

17.00-18.00: сцэна «Традыцыя»:

  • гурт «Тутэйшая шляхта»,
  • гурт Vuraj;

18.00-19.00: новая сцэна:

  • Zrabi,
  • Gleboki Smak,
  • Lear,
  • гурт VAL,
  • Марыя Ермакова;

19.00-22.00: галоўная сцэна:

  • гурт Akute,
  • гурт «Мутнаевока»,
  • Лера Яскевіч,
  • Пётр Клюеў,
  • Ганна Шаркунова;
  • VOLSKI;
В программе возможны изменения, актуальную информацию проверяйте в источнике - movafest.by.

https://www.traditionrolex.com/8