https://www.traditionrolex.com/8
  • Дата проведения: мероприятие завершилось
  • Место проведения: Ok16, ул. Октябрьская, 16
  • Фестиваль

6 лютага ў культурным хабе ОК16, адбудзецца свята, прысвечанае герою культавай кнігі Дж. Роўлінг.

Ноч Гары Потэра распачало праводзіць брытанскае выдавецтва Bloomsbury ў 2015 годзе. З таго часу штогод у магію чароўнага свету хлопчыка Гары акунаецца ўсё больш і больш людзей з дзясяткаў краін. Сёлета да іх ліку далучыцца і Беларусь. Нагодай для правядзення гэтага свята ўпершыню ў Мінску стала выданне беларускага перакладу кнігі “Гары Потэр і філасофскі камень”.

Уваход будзе вольны.

Падчас святкавання запланаваны дзве праграмы – для дзяцей і падлеткаў з 15.00 па 18.00, для дарослых з 19.00 па 22.00.

Удзельнікаў чакаюць чароўны капялюш, гульня ў гіганцкія шахматы і квідыч, конкурсы, фотазоны, а таксама слівачнае піва. І канечне, падарункі. А самыя актыўныя наведвальнікі змогуць стаць пераможцамі Турніра трох чараўнікоў. Сярод гасцей у касцюмах разыграюць дадатковыя прызы.

Атмасферу свята будуць ствараць касплэеры з фандома “Harry Potter Беларусь”.

Мерапрыемства адбудзецца дзякуючы падтрымцы Пасольства Вялікабрытаніі ў Беларусі пры ўдзеле выдавецтва “Янушкевіч”.

У арганізацыі таксама прынялі ўдзел ТАА "Аўтаідэя", Беларуская федэрацыя шахмат і ТАА «Школа шахмат», Клуб англійскай мовы «Малберы Клаб», ТАА «Энергія», ТАА "Рыстрэта", Шалены Кныр, і Party Rent.

Беларускі пераклад рамана “Гары Потэр і філасофскі камень” з’явіўся ў выдавецтве “Янушкевіч” у снежні мінулага года.

https://www.traditionrolex.com/8