https://www.traditionrolex.com/8
  • Дата проведения: мероприятие завершилось
  • Место проведения: Барановичи, несколько площадок
  • Фестиваль

23.03. панядзелак. 14:00. Цэнтральная гарадская бібліятэка імя Таўлая. Аддзел замежнай літаратуры, вул. Леніна, 53

Адкрыццё Тыдняў Германіі “Beethoven Pastoral Project”

У 2020 годзе адзначаецца 250-годдзе з дня нараджэння кампазітара Людвіга ван Бетховена (1770-1827).

“Пастаральны праект” накіраваны на прыцягненне ўвагі да тэмы “чалавецтва і прырода”, прадстаўленай у рамантычным сэнсе ў “пастаральнай” музыцы, а таксама на актыўнае рашэнне актуальных пытанняў аховы навакольнага асяроддзя і глабальнай устойлівасці і дасягненне мэтаў Парыжскага пагаднення па клімаце.

На адкрыцці творы Бетховена выканае Алёна Тумакова (віяланчэль).

Уваход вольны

31.03. серада. 19:00. Рэстаран-клуб NERO, вул. Савецкая, 82

Паб-квіз “Мазгабойня”

Займальная гульня на логіку, кемлівасць і кругагляд, з неверагоднымі эмоцыямі і кучай уражанняў у кампаніі сяброў!

Каманды ад 4 да 10 чалавек.

Па папярэдняй рэгістрацыі: +375 163 403690

01.04. серада. 17:00. Цэнтр прыцягнення Igrow ААТ “Белаграпрамбанка”, вул. Савецкая, 150, (2 паверх)

Вечары нямецкага кіно

Пасольства Германіі ў Мінску сумесна з Інстытутам імя Гётэ і Цэнтральнай гарадской бібліятэкай імя Таўлая прэзентуе на працягу двух вечароў нямецкія мастацкія фільмы.

На нямецкай мове з рускімі субтытрамі

Уваход вольны

05.04. нядзеля. 12:00. Цэнтральная гарадская бібліятэка імя Таўлая. Аддзел замежнай літаратуры. вул. Леніна, 53

Экалагічны майстар-клас “Не" пластыкавым пакетам”

Удзельнікі навучацца рабіць пакеты з тканіны, якія можна будзе ўзяць з сабой і выкарыстоўваць у паходах у крамы.

Па папярэдняй рэгістрацыі: +375 163 403690

08.04. серада. 17:00. Цэнтр прыцягнення Igrow ААТ “Белаграпрамбанка”, вул. Савецкая, 150, (2 паверх)

Вечары нямецкага кіно

Пасольства Германіі ў Мінску сумесна з Інстытутам імя Гётэ і Цэнтральнай гарадской бібліятэкай імя Таўлая прэзентуе на працягу двух вечароў нямецкія мастацкія фільмы.

На нямецкай мове з рускімі субтытрамі

Уваход вольны

11.04. субота. 16:00. Цэнтральная гарадская бібліятэка імя Таўлая. Аддзел замежнай літаратуры. вул. Леніна, 53

Travel Slam

Ад трох да пяці падарожнікаў выстройваюцца ў чаргу, і ў кожнага з іх ёсць 15 хвілін, каб прадставіць сваё падарожжа самым захапляльным і пераканаўчым спосабам. Пасля гэтага гледачы выбіраюць пераможцу ўзняццем рук.

Па папярэдняй рэгістрацыі: +375 163 403690

14.04. аўторак. 15:00. Баранавіцкі дзяржаўны ўніверсітэт. Корпус 1, аўд. 202. вул. Паркавая, 62

Best-of-праграма “Shorts at Moonlight” - фестываль кароткаметражных фільмаў з Майнца

З 2010 года Таварыства дружбы Майнц-Мінск дэманструе ў рамках Тыдняў Германіі ў Беларусі кароткаметражныя фільмы нямецкага фестывалю “Shorts at Moonlight”.

У гэтым годзе будуць паказаны самыя лепшыя фільмы за апошнія гады!

На нямецкай мове

Уваход вольны

15.04. серада. 14:00. ГУА “Сярэдняя школа. № 14 горада Баранавічы”, вул. Піянерская, 98

Інтэлектуальная гульня “Хто хоча стаць мільянерам”

Камандная гульня для падлеткаў, якія вывучаюць нямецкую мову

Па папярэдняй рэгістрацыі: +375 163 403690

16.04. чацвер. Цэнтральная гарадская бібліятэка імя Таўлая. Аддзел замежнай літаратуры, вул. Леніна, 53

Семінар для выкладчыкаў нямецкай мовы з экспертам па нямецкай мове Анцье Зомэрфельд

12:00-13:30 Тэма “DACH/краіназнаўства на занятках па нямецкай мове”

14:30-16:00 Тэма “Музыка на занятках па нямецкай мове”

Па папярэдняй рэгістрацыі: +375 163 403690

17.04. пятніца. 14:00. Баранавіцкі дзяржаўны ўніверсітэт. Корпус 1, аўд. 202. вул. Паркавая, 62

Гульнятэка “Spielend Deutschland entdecken”

Будуць працаваць пляцоўкі з настольнымі гульнямі на нямецкай мове, краіназнаўчымі, эканамічнымі і навучальнымі гульнямі, дзе можна адкрыць для сябе Германію з розных бакоў, пагутарыць на нямецкай мове ці вывучыць свае першыя нямецкія словы.

Уваход вольны

22.04. серада. 16.00. Цэнтральная гарадская бібліятэка імя Таўлая. Аддзел замежнай літаратуры. вул. Леніна, 53

Закрыццё Тыдняў Германіі: Выстава дзіцячых малюнкаў у рамках праекта “Beethoven Pastoral Project”

Уваход вольны

https://www.traditionrolex.com/8