https://www.traditionrolex.com/8
  • Дата проведения: мероприятие завершилось
  • Фестиваль

Студэнцкае этнаграфічнае таварыства і Дзяржаўны літаратурны музей Янкі Купалы зноў запрашаюць усіх на святкаванне Багача ў Вязынцы.

Сёлета свята адбудзецца 29 верасня, пачатак у 12.30.

У народным календары Багач прымеркаваны да заканчэння збору ўраджая (“к гэтаму часу ў кожнага ўсяго багата”) і да першага пасля лета запальвання хатняга агменю – васковай свечкі ў лубцы з жытам, якую ставяць на покуць і захоўваюць там на працягу ўсяго года для забеспячэння багацця і шчасця гаспадарам.

Асноўнай дзеяй свята з'яўляецца ссыпанне агульнага Багача, таму мы зноў просім усіх нашых гасцей захапіць з сабой па жменьцы зерня.

У праграме свята - дажынкавыя і восеньскія спевы з розных рэгіёнаў Беларусі, лекцыі, майстар-класы па рамёствах, дзіцячыя гульні, кухня і кірмаш, а таксама традыцыйныя танцы!

Для ўваходу на тэрыторыю музея, дзе адбудзецца свята, трэба будзе набыць музейны квіток. Кошт квіткоў - дарослыя - 4 руб., студэнты 3 руб., дзеці - 2 руб.

Праграма свята "Багач 2019"

12.30 - 17.00 - Кірмаш і кухня.
12.30 - 14.00 - Урачысты пачатак свята, традыцыйныя жніўныя і восеньскія спевы ад гуртоў "Калыханка", “Мярэжа”, “Горынь”, “Дайнава”, "Астроўна", “Гаманіна”, "Варган", ссыпанне зерня ў лубку і запальванне агульнай свячы.
14.00 - 15.00 - Майстар-клас "Экагабелен" (К. Лукашэнка і В. Сямашка), тарэц сцяны цэнтральнага будынка музея каля танцавальнай пляцоўкі.
14.00 - 15.30 - Майстар-класы “Выцінанка” (В. Семчанка), “Вянкі з лісця, упрыгожванні з ягад, вырабы з сена” (Д. Філіпчык), стол на кірмашы побач з танцавальнай пляцоўкай.
14.00 - 17.00 - Вечарынка народных танцаў ад клуба "Сіта".
14.30 - 16.30 - Майстар-клас "Набіванка" (Н. Глушко), стол на кірмашы побач з танцавальнай пляцоўкай.
15.00 - 17.00 - Лекцыя З. Скварчэўскага "Вобраз Спарыша ў беларускай фальклорна-міфалагічнай традыцыі", на гары у музейным будынку.

У праграме магчымыя невялікія змены

Багач 2019

https://www.traditionrolex.com/8