Прэзентацыя календара «Зямля маіх сноў. Яўген Ждан»

Дата публикации:

12 студзеня а 17 гадзіне ў Нацыянальным гістарычным музеі ў межах выставы «Грані натхнення» адбудзецца прэзентацыя календара «Зямля маіх сноў. Яўген Ждан».

Каляндар «Зямля маіх сноў» выйшаў у серыі «Маляўнічая Бацькаўшчына». Выданне прысвечана творчасці Яўгена Ждана і арганізавана па заказе агракамбіната «Сноў» (Нясвіжскі раён), адкуль родам мастак. Наклад календара 2300 экзэмпляраў.

Серыя календароў «Маляўнічая Бацькаўшчына» скіраваная на папулярызацыю айчыннай прыроднай спадчыны, культурнай разнастайнасці Беларусі. З 2001 г. па сённяшні дзень выйшла адзінаццаць календароў. Усе яны прысвечаны разнастайным тэмам: парку ў Нясвіжы, 200-годдзю Напалеона Орды, творчасці мастакоў М. Сеўрука і І. Дмухайлы, юбілеям Янкі Купалы і Якуба Коласа, архетыпам беларускай прыроды. Серыя адкрыта для ўсіх, каму блізкая тэма айчынных каштоўнасцяў, хто марыць пра густоўны карпаратыўны каляндар з карысцю для Бацькаўшчыны.
Падчас імпрэзы можна будзе набыць каляндар з аўтографам мастака, а таксама непасрэдна пазнаёміцца з творчасцю вядомага тэатральнага мастака і заслужанага дзеяча культуры Рэспублікі Беларусь Яўгена Ждана. 

Выстава «Грані натхнення» прымеркавана да 55-годдзя творчай дзейнасці Яўгена Ждана. На ёй прадстаўлены лепшыя работы мастака: сцэнічныя эскізы да спектакляў, творы на гістарычную тэматыку, партрэты родных, а таксама работы яго вучня, мастака-аматара Аляксандра Рашэтнікава. Выстава працуе да 1 сакавіка.

Прэзентуе каляндар кіраўнік праекта «Маляўнічая Бацькаўшчына» журналіст-эколаг Валер Дранчук.

Туры и экскурсии

Смотрите также

Отправление в путешествие

😊 Отправляйтесь в увлекательные туры с нами!

Подписывайтесь, чтобы первыми узнавать о горящих турах, выгодных предложениях и уникальных маршрутах.