Каля возера Нарач пабудуюць spa-цэнтр

Дата публикации:

Пра гэта паведаміў генеральны дырэктар Нацыянальнага парка «Нарачанскі» Васіль Каржоў

Пра гэта паведаміў генеральны дырэктар Нацыянальнага парка «Нарачанскі» Васіль Каржоў.

Spa-цэнтр стане часткай спальнага корпуса на 136 месцаў. Яго будаўніцтва ўжо пачалося. Акрамя таго, комплекс будзе ўключаць кінаканцэртную залу і рэстаран, паблізу яго будуць знаходзіцца 10 драўляных бунгала (націск, дарэчы, на першы склад).

Акрамя таго, пачалося будаўніцтва вальера для дзікіх жывёл на тэрыторыі нацыянальнага парка,
і турысты змогуць назіраць за насельнікамі беларускіх лясоў. Будаўніцтва аб’екта абыдзецца ў 10 млрд рублёў.

Завяршылася рэканструкцыя гасцініцы «Нарач». Яе ўмяшчальнасць павялічылася з 70 да 100 чалавек. Замест кавярні ў гатэлі з’явіўся рэстаран на 130 месцаў і забаўляльны цэнтр. На рэканструкцыю гасцініцы выдаткавалі 36 млрд рублёў.

Смотрите также

Отправление в путешествие

😊 Отправляйтесь в увлекательные туры с нами!

Подписывайтесь на наш Telegram-канал, чтобы первыми узнавать о горящих турах, выгодных предложениях и уникальных маршрутах.

Подписаться на Telegram