Музей у Гайнаўцы адкрывае новы сезон этнаграфічных фэстаў «І тут жывуць людзі»

Дата публикации:

На гэты год запланавана правядзенне шасці фэстаў. Першы з іх пройдзе ўжо праз тыдзень у вёсцы Палічна, што ў Кляшчэлеўскай гміне. Па прынятых правілах, фэсты з цыкла «І тут жывуць людзі» не наведваюць адну і тую ж вёску двойчы

Як паведамляе Радыё Рацыя:

Беларускі музей у Гайнаўцы адкрывае новы сезон этнаграфічных фэстаў з цыкла «І тут жывуць людзі».

За апошнія тры гады мерапрыемствы беларускага музея наведалі дзясяткі мясцовасцей Гайнаўскага і Бельскага паветаў. Па словах дырэктара музея Тамаша Ціханюка, мэта фэстаў – прынесці свята ў найбольш аддаленыя ад цэнтраў вёскі:

– Мы хочам паехаць у іншыя вёскі, пра якія ўсе ўжо забыліся, каб паказаць беларускую культуру, каб паказаць беларусам у вёсках, што нехта пра іх памятае. Гэта вельмі важна для жыхароў вёсак, у якіх даўно альбо ўвогуле нічога не адбывалася. 

На гэты год запланавана правядзенне шасці фэстаў. Першы з іх пройдзе ўжо праз тыдзень у вёсцы Палічна, што ў Кляшчэлеўскай гміне. Па прынятых правілах, фэсты з цыкла «І тут жывуць людзі» не наведваюць адну і тую ж вёску двойчы.


Туры и экскурсии

Смотрите также

Отправление в путешествие
Отправляйтесь в увлекательные туры с нами!

Подписывайтесь, чтобы первыми узнавать о горящих турах, выгодных предложениях и уникальных маршрутах.


Fatal error: Allowed memory size of 536870912 bytes exhausted (tried to allocate 1257472 bytes) in /home/bitrix/www/bitrix/modules/main/classes/mysql/database.php on line 510
[ErrorException] E_ERROR
Allowed memory size of 536870912 bytes exhausted (tried to allocate 1257472 bytes) (0)
/home/bitrix/www/bitrix/modules/main/classes/mysql/database.php:510
----------