Як паведамляе «Газета слонімская»:
Слонімец Аляксандр Пасько плануе прайсці па вадзе ад Мінска да Кіева.
— Я буду плысці на акадэмічнай адзіночцы па рацэ Свіслачы, потым — па Бярэзіне і Дняпры, — распавёў карэспандэнту «Аддушыны» Аляксандр Пасько.
Слонімскаму спартсмену праз два месяцы споўніцца 80 гадоў, і свой юбілей ён плануе адзначыць менавіта такім чынам.
На працягу ўсяго жыцця Аляксандр Іванавіч займаецца спортам.
— Я вандрую ўсё сваё жыццё, і ў мяне ёсць шмат маршрутаў, па якіх я хаджу, — адзначыў спартсмен.