«Багамазаў двор» запрашае ў неба

Дата публикации:

Своеасаблівай фішкай «Багамазавага двара» з’яўляецца самы сапраўды лётны апарат – дэльтаплан, які сваімі рукамі сабраў і раз-пораз правярае ў паветры гаспадар Валерый Віктаравіч Багамазаў

Як  паведамляюць «Петрыкаўскiя навiны»:

Своеасаблівай фішкай «Багамазавага двара» з’яўляецца самы сапраўды лётны апарат – дэльтаплан, які сваімі рукамі сабраў і раз-пораз правярае ў паветры гаспадар Валерый Віктаравіч Багамазаў.

Аграсядзіба адпавядае свайму статусу максімальна – на прысядзібным участку пасаджана ўсё, што душы заўгодна, ёсць нават бахча, дзе высаджана расада дынь і кавуноў.

Між іншым, у Навасёлках можа стварыцца адмысловы турысцкі кластэр – непадалёку ад аграсядзібы «Багамазаў двор» размешчаны Дом-музей дзеда Талаша, які можа прапанаваць свае паслугі і тутэйшым пастаяльцам.

DSC06062

У далейшых планах гаспадароў аграсядзібы, як паведаміў Валерый Багамазаў, будаўніцтва трох жылых хатак для турыстаў, упрыгожанне двара архітэктурнымі скульптурамі, адкрыццё музея даўніны, добраўпарадкаванне ўсёй прылеглай тэрыторыі і, вядома, прыём гасцей, якім наша прырода не можа не спадабацца!

Смотрите также

Отправление в путешествие

😊 Отправляйтесь в увлекательные туры с нами!

Подписывайтесь на наш Telegram-канал, чтобы первыми узнавать о горящих турах, выгодных предложениях и уникальных маршрутах.

Подписаться на Telegram