Працы па кансервацыі Крэўскага замка яшчэ так і не пачаліся

Дата публикации:

Адсутнасць навукова-праектнай дакументацыі і неабходных фінансавых сродкаў з’яўляюцца галоўнымі прычынамі таго, што працы па кансервацыі Крэўскага замка, авансаваныя больш 3 гадоў таму, да гэтага часу так і не пачаліся

Адсутнасць навукова-праектнай дакументацыі і неабходных фінансавых сродкаў з’яўляюцца галоўнымі прычынамі таго, што працы па кансервацыі Крэўскага замка, авансаваныя больш 3 гадоў таму, да гэтага часу так і не пачаліся.

У межах рэалізацыі дзяржаўнай праграмы “Замкі Беларусі” у бягучым годзе на кансервацыю прадугледжана выдадкаваць каля 150 тысяч даляраў, але па словах намесніка начальніка ўпраўлення культуры Гарадзенскага аблвыканкама Алены Клімовіч, тэрмін пачатку працаў застаецца пад пытаннем.

- Канешне, вельмі шмат праблем. Вельмі шмат пытанняў, якія нам яшчэ неабходна вырашыць і бываюць такія выпадкі, калі не ўсё залежыць толькі ад жадання добра гэта зрабіць. Вельмі шмат залежыць ад фінансавання. І немагчыма адначасова фінансаваць рэстаўрацыйна-аднаўленчыя работы на ўсіх аб’ектах разам.

Фінансаванне кансервацыі Крэўскага замка павінна ажыццяўляцца пароўну з рэспубліканскага і мясцовага бюджэтаў. На тэрыторыі помніка архітэктуры з мэтай прыцягнення турыстаў плануецца стварыць музейную экспазіцыю, паведамляе Радыё Рацыя.

Туры и экскурсии

Смотрите также

Отправление в путешествие
Отправляйтесь в увлекательные туры с нами!

Подписывайтесь, чтобы первыми узнавать о горящих турах, выгодных предложениях и уникальных маршрутах.