https://www.traditionrolex.com/8
<p>"Фiшкай" пешаходных вулiц у гiстарычным цэнтры Вiцебска сталi ўказальнiкi, ля якiх з задавальненнем цяпер фатаграфуюцца як гараджане, так i турысты. На ўказальнiку, якi павiнен падказаць як прайсцi да музея Шагала, з'явiўся надпiс "Сюды", а на тым, што "глядзiць" у бок гатэля "Эрыдан", — "Туды". Такiм чынам, напэўна, аўтары iдэi вырашылi нестандартна папулярызаваць беларускую мову</p>

"Фiшкай" пешаходных вулiц у гiстарычным цэнтры Вiцебска сталi ўказальнiкi, ля якiх з задавальненнем цяпер фатаграфуюцца як гараджане, так i турысты. На ўказальнiку, якi павiнен падказаць як прайсцi да музея Шагала, з'явiўся надпiс "Сюды", а на тым, што "глядзiць" у бок гатэля "Эрыдан", — "Туды". Такiм чынам, напэўна, аўтары iдэi вырашылi нестандартна папулярызаваць беларускую мову. 

У гарвыканкаме пакуль што каментарыяў на тэму надпiсаў не даюць. Але адзначылi, што пры ўсёй нестандартнасцi iдэi ўказальнiкi ў першую чаргу павiнны дапамагаць прыезджым хутчэй знаходзiць патрэбныя аб'екты, паведамляе "Звязда". 

Што датычыцца iншых "фiшак", закаханым i не толькi вельмi спадабаўся вiцебскi аналаг "Чыжыка-пыжыка" . Вядома, што ў Санкт-Пецярбургу на беразе ракi Фантанка ёсць помнiк той самай птушцы, якая "пiла гарэлку". На каменным беразе ракi Вiцьба, у гонар якой абласны цэнтр атрымаў назву, з'явiўся намаляваны чырвоны пеўнiк. Цяпер многiя ў Вiцебску скажуць, што фота на яго фоне абавязкова прынясе ўдачу. 

А яшчэ народ вельмi любiць фатаграфавацца ля сцяны будынка былой дзiцячай бiблiятэкi iмя Крупскай. Там невядомы мастак намаляваў над старой лесвiцай дворнiка, якi ганяе кошак... Адна з кошак у зубах трымае кацяня. Удалося высветлiць, што аўтар гэтага фасаднага роспiсу — вельмi адораны малады вiцебскi мастак, якi сябе не афiшуе ў якасцi стваральнiка жывапiснай кампазiцыi. Як расказалi жыльцы суседнiх дамоў, калi дваровыя хулiганы папсавалi гiганцкую карцiну, работнiкi ЖКГ старана яе адмылi. Нават нягледзячы на тое, што малюнак на сцяне не быў афiцыйна ўзгоднены ў адпаведнай iнстанцыi. Прыгожа ж!

7-29

https://www.traditionrolex.com/8