Недалёка ад Брэста пачынае функцыянаваць сядзібна-паркавы комплекс Нямцэвічаў. Следам за з’яўленнем дырэктара ўстановы плануецца да канца гэтага года прыём першых наведвальнікаў. Знешні выгляд аб’екту амаль адноўлены, засталіся ўнутраныя працы, паведамляе .
Дырэктар сядзібы Нямцэвічаў Сяргей Семянюк распавёў пра магчымае функцыянальнае прызначэнне такога аб’екту:
– Перш за ўсё гэта музей, але не зусім. У нас ужо ў гэтым годзе пры музеі будзе працаваць гурток «Старажытныя вырабы з металу». Я думаю, што такіх гурткоў не вельмі шмат на тэрыторыі Беларусі. Цяпер вельмі папулярна ў маладых распісвацца ў гістарычных месцах. Мы будзем прадастаўляць гэтую паслугу, таму што патрапіць у інтэр'еры і распісацца тут – гэта памяць на доўгія гады.
Сядзіба знаходзіцца ў вёсцы Скокі Брэсцкага раёна. Гісторыя палаца Нямцэвічаў налічвае больш за тры сотні гадоў – ён быў пабудаваны яшчэ ў далёкім ХVIII стагоддзі.