На Свіслаччыне 2 верасня адбудзецца Дзень польскай культуры

Дата публикации:

Свята распачнецца імшой ва ўнікальным касцёле Святога Міхаіла Архангела. Асноўныя ж мерапрыемствы адбудуцца на тэрыторыі мясцовай сярэдняй школы. Гэта і конкурс чытальнікаў польскай паэзіі «Паэзія ў сэрцы маім», і «Шляхецкі падворак» (гандлёвая пляцоўка), і «Горад майстроў», і дэманстрацыя польскіх фільмаў, і шмат што іншае

Па добрай традыцыі ў старажытным мястэчку, якое вядома з XV стагоддзя як каралеўскае ў Ваўкавыскім павеце Навагрудскага ваяводства ВКЛ і мела магдэбургскае права, 2 верасня адбудзецца Дзень польскай культуры, паведамляе «Гродзенская праўда».

У гэтым утульным і квітнеючым аграгарадку, што на Свіслаччыне, свята распачнецца імшой ва ўнікальным касцёле Святога Міхаіла Архангела. Асноўныя ж мерапрыемствы адбудуцца на тэрыторыі мясцовай сярэдняй школы. Гэта і конкурс чытальнікаў польскай паэзіі «Паэзія ў сэрцы маім», і «Шляхецкі падворак» (гандлёвая пляцоўка), і «Горад майстроў», і дэманстрацыя польскіх фільмаў, і шмат што іншае. Але лепш усё пабачыць на свае вочы і прыняць непасрэдны ўдзел у святочных мерапрыемствах.

Галіна Раманчук

Смотрите также

Отправление в путешествие

😊 Отправляйтесь в увлекательные туры с нами!

Подписывайтесь на наш Telegram-канал, чтобы первыми узнавать о горящих турах, выгодных предложениях и уникальных маршрутах.

Подписаться на Telegram