28 жніўня Нясвіж наведалі госці з Японіі. У рамках адукацыйнай праграмы «Спадчына прыгранічных абласцей», якая рэалізуецца кракаўскім Міжнародным цэнтрам культуры ўжо трэці раз, навукоўцы пазнаёміліся з помнікамі архітэктуры нашага горада.
Удзельнікі турыстычнага семінара – японскія даследчыкі польскай гісторыі і культуры. Група падарожнічае па прыгранічных з Польшчай раёнах Беларусі з 23 жніўня.
Праграма семінара ўключае таксама адукацыйныя сустрэчы з экспертамі па абароне культурнай спадчыны ў Беларусі і польскіх прымежных з Беларуссю абласцях.
Акрамя палацава-паркавага ансамбля, касцёла, ратушы, іншых гарадскіх славутасцяў, госці з Краіны ўзыходзячага сонца пабывалі ў Паланечцы, Вольна і Ішкальдзі, паведамляе