Брэсцкія веласіпедысты правераць афіцыйныя заявы памежнікаў

Дата публикации:

Уладзімір Красько лічыць, што для брэстчан вельмі важная магчымасць перасячэння мяжы на веласіпедах. Пра гэта часта гавораць самі веласіпедысты падчас разнастайных мерапрыемстваў

Актывісты кампаніі «За вела-Брэст!» звярнуліся ў абодва памежныя камітэты з пытаннем, ці можна перасячы міжнародны пункт пропуску «Варшаўскі мост» на веласіпедзе. Станоўчы адказ ад беларускага боку быў атрыманы даўно, цяпер веласіпедысты, у прыватнасці каардынатар «За вела-Брэст!» Уладзімір Красько, ведаюць і пазіцыю Польшчы ў гэтым пытанні, паведамляе радыё «Рацыя».

– Польскі памежны камітэт даў адказ, што можна перасякаць на веласіпедзе беларуска-польскую мяжу за выключэннем некалькіх месцаў. Мы бліжэйшым часам, узяўшы адказы беларускага  і польскага бакоў, збіраемся на практыцы праверыць, наколькі гэта адпавядае рэчаіснасці, і невялікай групай паспрабуем праехаць Варшаўскі мост на веласіпедах.

Адзначым, што польскія памежнікі не адказалі непасрэдна на ліст беларускіх грамадзян. Каб атрымаць афіцыйны адказ, давялося звяртацца за дапамогай да грамадзян Польшчы і польскіх СМІ.

Уладзімір Красько лічыць, што для брэстчан вельмі важная магчымасць перасячэння мяжы на веласіпедах. Пра гэта часта гавораць самі веласіпедысты падчас разнастайных мерапрыемстваў.

Алеся Лугавая

Смотрите также

Отправление в путешествие

😊 Отправляйтесь в увлекательные туры с нами!

Подписывайтесь на наш Telegram-канал, чтобы первыми узнавать о горящих турах, выгодных предложениях и уникальных маршрутах.

Подписаться на Telegram