https://www.traditionrolex.com/8
<p>Пераможца прымаў удзел у конкурсе зусім выпадкова, як ён сказаў – проста жартам. Таму перамога стала яшчэ больш нечаканай і прыемнай. Аднак самым цікавым момантам стала тое, што Янка прыйшоў да месца ўзнагароджвання... трымаючы веласіпед у руках. Нечакана спусціла кола</p>
Каляровы плакат трохдзённага веламаршрута «Прынёманскімі шляхамі акадэміка Карскага» атрымаў пераможца конкурса – гродзенец Янка, паведамляе «Твой стыль».

Менавіта з веласіпеднага пахода па гэтым маршруце і пачаліся новыя вандроўкі па гродзенскіх фартах і іншых краязнаўчых аб'ектах.

Сам конкурс заключаўся ў тым, што трэба было прыдумаць назву для Кола веласіпедыстаў-вандроўнікаў. З двух дзясяткаў прапанаваных слоў дэмакратычным шляхам было абрана слова «Вандроварка».

Пераможца прымаў удзел у конкурсе зусім выпадкова, як ён сказаў – проста жартам. Таму перамога стала яшчэ больш нечаканай і прыемнай. Аднак самым цікавым момантам стала тое, што Янка прыйшоў да месца ўзнагароджвання... трымаючы веласіпед у руках. Нечакана спусціла кола.

Сяргей Апановіч

https://www.traditionrolex.com/8