https://www.traditionrolex.com/8
<p>Гіганцкі апоўзень фармуецца на схілах замкавых пагоркаў Новага і Старога замкаў, заўважае гродзенскі краязнаўца Віктар Саяпін. Паводле яго меркавання, варта ставіцца ўважліва да таго, што прынёманскія муры замкаў могуць абрынуцца ў Нёман. Улады павінны прыняць меры па ўмацаванні пагоркаў, пакуль не стала позна</p>

Гіганцкі апоўзень фармуецца на схілах замкавых пагоркаў Новага і Старога замкаў, заўважае гродзенскі краязнаўца Віктар Саяпін. Паводле яго меркавання, варта ставіцца ўважліва да таго, што прынёманскія муры замкаў могуць абрынуцца ў Нёман. Улады павінны прыняць меры па ўмацаванні пагоркаў, пакуль не стала позна, паведамляе Радыё «Рацыя»:

– Я мяркую, што існуе рэальная пагроза замкавым пагоркам, на якіх стаяць і Стары, і Новы замкі, таму што на дадзены момант фарміруецца вельмі вялікі апоўзень. Каранёвая сістэма травы можа не вытрымаць моцных ліўневых дажджоў, і вялікія аб'ёмы грунта проста сплывуць у Нёман, як гэта ўжо мела месца ў гісторыі.

На думку краязнаўцы, папярэднія ўлады ведалі пра небяспеку апоўзняў і дбалі пра пасадку на схілах хмызняка ды дрэваў. Сучасныя рэканструктары старажытнага Гродна цалкам іх агалілі, пазбавіўшы расліннасці. Падобнае адбылося з Каложскай царквой у сярэдзіне ХІХ стагоддзя, калі прынёманскі мур царквы абрынуўся ў Нёман.

Якуб Сушчынскі

https://www.traditionrolex.com/8