Край.BY: Жывы помнік Тадэвуша Касцюшкі – Солы

Дата публикации:

Беларускае мястэчка, дзе цягам чатырох стагоддзяў разгортваліся ды прыпыняліся войны, дзе на месцы царквы вырастаюць касцёлы, а сінагога пераўтвараецца ў царкву; мястэчка, ля якога адбылася буйнейшая бітва паўстанцаў Касцюшкі… Але Солы – не толькі месца Касцюшкі. Гэта і казачнае хараство касцёла Маці Божай Ружанцовай, і роспісы Пётры Сергіевіча, і безліч іншых цікавостак і таямніц.

Калі выпраўляецеся з Мінска ў шлях ў накірунку на Вільню, не прапусціце праз 130 кіламетраў паварот направа, на трасу Р63 – праз дзясятак кіламетраў, у самым цэнтры Беларускай Віленшчыны, вам патрапіцца ўнікальнае месца… Беларускае мястэчка, дзе цягам чатырох стагоддзяў разгортваліся ды прыпыняліся войны, дзе на месцы царквы вырастаюць касцёлы, а сінагога пераўтвараецца ў царкву; мястэчка, ля якога адбылася буйнейшая бітва паўстанцаў Касцюшкі…

Але Солы – не толькі месца Касцюшкі. Гэта і казачнае хараство касцёла Маці Божай Ружанцовай, і роспісы Пётры Сергіевіча, і безліч іншых цікавостак і таямніц.

Пра ўсё гэта ў фільме “Солы” – першым у новым праекце культурніцкай кампаніі “Будзьма беларусамі!” –у рэжыме тач-скрын расказваюць Павал Харланчук і вірус беларушчыны, які завёўся ў камп’ютары ТА “Пан-студыя”.

Край. BY: Жывы помнік Тадэвуша Касцюшкі - Солы from Budzma Razam on Vimeo.

Кожную сераду новыя таямніцы, факты і гісторыі ў праекце культурніцкай кампаніі “Будзьма беларусамі!”.

Інфармацыйныя партнёры:

Kraj.by

TIO

TFlogo2

solidar

Туры и экскурсии

Смотрите также

Отправление в путешествие

😊 Отправляйтесь в увлекательные туры с нами!

Подписывайтесь, чтобы первыми узнавать о горящих турах, выгодных предложениях и уникальных маршрутах.