Беларусы працягваюць штурмаваць беларуска-польскую мытню ў Брэсце, дзе захоўваюцца вялізныя чэргі, асабліва па выхадных днях. Гэта перш за ўсё датычыць тых, хто едзе за пакупкамі на асабістым транспарце, людзі мерзнуць у аўтамабілях на беларускай мытні па 8–12 гадзін, паведамляе
Тыя, хто часта ездзіць у Польшчу, лічаць, што беларускія мытнікі маглі б працаваць лепш:
– Канешне, ёсць агрэхі і ў працы мытні, бо не хочуць працаваць мытнікі, даводзіцца стаяць па 12 гадзін. Усё з-за таго, што цэны ў нас «касмічныя», такое ўражанне, што беларусы – самы багаты народ. Усе тавары ў нас даражэй у некалькі разоў, чым у Еўропе. Калі ўзяць Польшчу, яны працуюць нармальна, афармляеш VAT і адразу ўпіраешся ў нашу чаргу, нашы трымаюць. Працы ніякай, запусцілі некалькі аўтамабіляў, усе масты поўныя, усё поўнае.
Дзяжурны брэсцкай мытні пачаў тлумачыць, што ўсё гэта звязана з сістэмай кантролю, але потым прыгадаў, што з прэсай могуць кантактаваць толькі ідэалагічныя работнікі мытні. На жаль, ніхто з «ідэолагаў» так і не адказаў па нумарах, якія былі пададзены.
Ганна Васілевіч