Жыхар горада Арол сустракаў Новы год у аграсядзібе ў вёсцы Касцюковічы Мазырскага раён, паведамляе БелаПАН. 42-гадовы расіянін няўдала запусціў петарду і атрымаў тэрмічныя апёкі першай ступені твару і шыі, а таксама траўматычнае пашкоджанне вока.
Каля 5.00 1 студзеня ён быў шпіталізаваны ў Мазырскую раённую бальніцу.
Усяго, паводле дадзеных МНС, у навагоднюю ноч ад піратэхнічных вырабаў пацярпелі 11 чалавек, у тым ліку трое дзяцей.