На Браслаўшчыне адбылося раённае турыстычнае спаборніцтва

Дата публикации:

Юныя турысты старэйшай і сярэдняй груп спрабавалі свае сілы на дыстанцыях рознай ступені складанасці. Навясная пераправа, пад’ём па зачэпах, маятнік, хуткасны спуск – усё гэта трэба было пераадолець школьнікам

Напрыканцы студзеня паспрабаваць свае сілы ў турыстычным раённым спаборніцтве ў закрытым памяшканні сабраліся апантаныя маладыя людзі з розных школ раёна, паведамляе «Браслаўская звязда».

На гэты раз на іх завіталі каманды Ахрэмаўскай, Слабодкаўскай, Опсаўскай і Кансталінскай школ. Юныя турысты старэйшай і сярэдняй груп спрабавалі свае сілы на дыстанцыях рознай ступені складанасці. Навясная пераправа, пад’ём па зачэпах, маятнік, хуткасны спуск – усё гэта трэба было пераадолець школьнікам.

Цэлы дзень юныя турысты змагаліся за галоўны прыз. У адных усё атрымлівалася выдатна, другім даводзілася пахвалявацца. У выніку ў асабістым заліку у старэйшай групе найлепшы вынік сярод дзяўчынак паказала Яна Багдановіч з Ахрэмаўскай школы, сярод хлопчыкаў – Дзяніс Малакаў са Слабодкаўскай школы. У сярэдняй групе пераможцамі сталі Алеся Багдановіч і Віктар Сапун, абодва з Ахрэмаўскай школы.

У камандным заліку стала першай і атрымала пераходны кубак каманда юных турыстаў з Ахрэмаўскай школы пад кіраўніцтвам Аляксея Салака, другое месца заваявалі вучні Опсаўскай школы пад кіраўніцтвам Таццяны Лангінен.

Таццяна Пятушка

Туры и экскурсии

Смотрите также

Отправление в путешествие

😊 Отправляйтесь в увлекательные туры с нами!

Подписывайтесь на наш Telegram-канал, чтобы первыми узнавать о горящих турах, выгодных предложениях и уникальных маршрутах.

Подписаться на Telegram