https://www.traditionrolex.com/8
<p>«Працоўная дата пачатку падарожжа – 14 мая. Пачынаю з Варшавы. Ёсць прыкладная версія трасы: гэта Польшча і пазней адзін з украінскіх пераходаў, затым праз Украіну, Малдову, Румынію і Балгарыю. Затым Турцыю, Грузію, Арменію. Затым з Грузіі на параходзе ў Крым. Затым у Кіеў, дзе я збіраюся рабіць беларускую візу і неўзабаве трапіць нарэшце ў Брэст»</p>

Шлях з Варшавы да Брэста на веласіпедзе можа быць простым, а можа быць і незвычайным. Менавіта другі варыянт абраў для сябе  веласіпедыст з Варшавы Пётр Дудановіч. Гэты шлях будзе пралягаць праз шмат краін, але распачнецца ў Варшаве, паведамляе Радыё «Рацыя».

Пра цікавую вандроўку з госцем нашага радыё пагутарыў Улад Грынеўскі.

– Задума ўзялася з тае нагоды, што мае сябры арганізавалі ў Брэсце велаклуб. Паколькі мне хочацца ў яго ўступіць, яны мне вызначылі такое выпрабаванне: каб прывезці «Залатое руно», якім працоўна называем вельмі смачны напой, што вырабляецца на поўдні Арменіі ў ваколіцах горада Горыс. Другая справа такая... мы быццам бы блізка – Варшава і Брэст, а вось веласіпедных пераходаў амаль няма. На ўсёй даўжыні польска-беларускай мяжы ёсць, здаецца, адзін такі пераход. Па-трэцяе, я зачытваўся і зачытваюся творамі Гашэка. У яго ёсць шмат такога вар’яцкага падарожжа, калі не зусім зразумелыя сэнс і мэта. Падабаецца праехаць менавіта праз гэтыя тэрыторыі. Гэта незвычайны маршрут для падарожжа.

РР: Мы не так часта гаворым пра гэтую праблему, бо сапраўды гэтая праблема існуе. Такім чынам, сваім падарожжам вы хочаце звярнуць увагу на гэтую праблему?

– Менавіта тым, што сёння, каб даехаць на веласіпедзе з Польшчы ў Беларусь, трэба праехаць побач з Чорным морам.

РР: Пачынаецца гэтая акцыя прыкладна 13 красавіка. У гэты дзень у Варшаве адбудзецца  адмысловы канцэрт.

– Гэта павінна быць афіцыйная прэзентацыя, калі можна так назваць. Мне хацелася б на гэтае святкаванне запрасіць маіх сяброў-музыкаў з Брэста. Сімвалічна, што бубнач гурта «Сцяна» з’яўляецца сябрам брэсцкага велаклуба. А таксама сяброў з Мазураў і з Берліна.

РР: Пройдзе гэты канцэрт, потым у маі вы збіраецеся ў падарожжа – выязджаеце з Варшавы. І што далей?

– Працоўная дата пачатку падарожжа – 14 мая. Пачынаю з Варшавы. Ёсць прыкладная версія трасы: гэта Польшча і пазней адзін з украінскіх пераходаў, затым праз Украіну, Малдову, Румынію і Балгарыю. Затым Турцыю, Грузію, Арменію. Затым з Грузіі на параходзе ў Крым. Затым у Кіеў, дзе я збіраюся рабіць беларускую візу і неўзабаве трапіць нарэшце ў Брэст.

РР: Відавочна, да гэтай вандроўкі вы рыхтуецеся. Ці ёсць нейкая праграма, што плануеце пабачыць у гэтых краінах?

– Таму і еду, каб пабачыць нешта іншае. Я не надта рыхтуюся. Будзе трошкі імправізацыя. План – даехаць да Брэста і па дарозе знайсці цудоўны напой. Я заўсёды ў сваіх веласі педных вандроўках стараюся выбіраць такія дарогі, дзе няшмат машын, дзе менш цывілізацыі.

РР: І які настрой перад гэтай вандроўкай? Нешта адкрыць? Нешта новае зразумець? Нешта знайсці для сябе?

– Перадусім праехаць вызначаны маршрут. Гэта ў мяне зойме паўтара месяца. Калі ты застаешся адзін на адзін са сваім веласіпедам, то, можа, нейкія ідэі з’явяцца, будзе час паразмаўляць з сабой.

https://www.traditionrolex.com/8