«Вела ды права» рыхтуе дапаможнік веласіпедысту

Дата публикации:

Галоўная мэта – спрасціць арыентацыю ў правілах дарожнага руху

Дапаможнік веласіпедысту з'явіцца напрыканцы мая. Галоўная мэта – спрасціць арыентацыю ў правілах дарожнага руху, паведамляе Беларускае радыё «Рацыя».

Праект «Вела ды права» маладзёжнага аб'яднання «Фаланстэр» каардынуе Марына Кастылянчанка.

– Узнікла ідэя стварыць дапаможнік веласіпедысту, каб звярнуць увагу на правілы дарожнага руху. Яны зараз вельмі раскіданыя па саміх правілах. Мы скампанавалі і сабралі іх у адным месцы, каб яны былі разам. Яны недасканалыя, іх трэба змяняць ці ўплываць на тое, каб гэтыя правілы змяняліся.

Акрамя вытрымак з правілаў дарожнага руху, у дапаможніку можна будзе знайсці карту веламайстэрняў і цікавыя факты пра веласіпеды.

 

Туры и экскурсии

Смотрите также

Отправление в путешествие

😊 Отправляйтесь в увлекательные туры с нами!

Подписывайтесь, чтобы первыми узнавать о горящих турах, выгодных предложениях и уникальных маршрутах.