Якія сувеніры парадуюць гасцей фестывалю «Маладзечна-2013»? «Вербачка», «Антаніна», «Ірынка» і «Бабка Ёжка ў маладосці»

Дата публикации:

Своеасаблівым сімвалам фестывалю стане лялька па імені «Ліра»

 

Новая сувенірная прадукцыя распрацавана на на Маладзечанскай фабрыцы мастацкіх вырабаў да ХІІІ Нацыянальнага фестывалю беларускай песні і паэзіі «Маладзечна-2013».

Своеасаблівым сімвалам фестывалю стане лялька па імені «Ліра», паведамляе «Маладзечанская газета».

Яе аўтарам  з’яўляецца майстар участка сувеніраў Алена Міхайлаўна Тарлецкая. За больш чым 20-гадовы вопыт работы па яе задуме былі запушчаны ў вытворчасць дзясяткі творчых праектаў.

Пакуль выпушчана эксперыментальная партыя лялек «Ліра» ў 150 адзінак. Сярод навінак – і сувенірныя кампазіцыі «Беларусь», «Вербачка», «Антаніна», «Ірынка», «Бабка Ёжка ў маладосці».

Гэтыя і многія іншыя сувеніры ад фабрыкі мастацкіх вырабаў выклікаюць шчырыя ўсмешкі ў пакупнікоў. А добры настрой, як вядома, дорыць доўгае жыццё.

P. S. Білеты на фестываль «Маладзечна-2013» ужо можна купіць.

Ірына РАБУШКА

Туры и экскурсии

Смотрите также

Отправление в путешествие

😊 Отправляйтесь в увлекательные туры с нами!

Подписывайтесь, чтобы первыми узнавать о горящих турах, выгодных предложениях и уникальных маршрутах.