«Нёманская вясна» адкрыла воднікам турыстычны сезон (+фота)

Дата публикации:

Нягледзячы на дрэннае надвор’е, 24–26 мая на Аўгустоўскім канале адбыўся штогадовы Кубак Беларусі па турысцка-прыкладным шматбор’і «Нёманская вясна»

Нягледзячы на дрэннае надвор’е, 24–26 мая на Аўгустоўскім канале адбыўся штогадовы кубак Беларусі па турысцка-прыкладным шматбор’і «Нёманская вясна».
У гэтым годзе спаборніцтвы адкрылі сезон у апошнім месяцы вясны, хоць традыцыйным пачаткам сезона лічыцца красавік, паведамляе «Твой стыль».

Спаборнічаюць удзельнікі не малодшыя за 16 гадоў, а ў класе катамаранаў дапускаецца ўдзел аднаго ўдзельніка з 14 гадоў.

1

2

Спаборніцтвы праходзяць у класе байдарак і катамаранаў на доўгай і кароткай дыстанцыях у камандным і асабіста-камандных складах.

3

Турысты выступаюць на разборных судах з мяккай абалонкай, каяках і байдарках у дзвюх групах.

4

5

Першую групу ўтвараюць зборныя каманды абласцей і Мінска, другую – каманды гарадоў, раёнаў, навучальных устаноў, спартыўных і турыстычных клубаў.

6

7

Пераможцы ўзнагароджваюцца каштоўнымі прызамі, медалямі і дыпломамі Міністэрства спорту і турызму.

8

Арганізатарамі спаборніцтваў з’яўляюцца Міністэрства спорту і турызму, Рэспубліканскі турысцка-спартыўны саюз і ўпраўленне фізічнай культуры, спорту і турызму Гродзенскага аблвыканкама.

9

10

Юлія Лыткіна

Здымкі аўтара і Юліі Каляды

Туры и экскурсии

Смотрите также

Отправление в путешествие

😊 Отправляйтесь в увлекательные туры с нами!

Подписывайтесь, чтобы первыми узнавать о горящих турах, выгодных предложениях и уникальных маршрутах.