У Браславе адвіраваў фэст «Меч Брачыслава» (+фота)

Дата публикации:

На фэсце было прадстаўлена каля 10 рыцарскіх клубаў з Беларусі, Расіі, Латвіі

Шмат людзей з Беларусі, Расіі, Латвіі прыехалі ў Браслаў, каб наведаць фэст сярэднявечнай культуры «Меч Брачыслава», паведамляе Беларускае радыё «Рацыя».

Ён праходзіць чацвёрты год запар на Замкавай гары і налічвае ўсё больш удзельнікаў і гледачоў. На фэсце было прадстаўлена каля 10 рыцарскіх клубаў з Беларусі, Расіі, Латвіі.

Як кажа краязнаўца, адзін з пачынальнікаў аднаўлення сярэднявечнай культуры на Браслаўшчыне Кастусь Шыдлоўскі, ужо здаўна закладвалася ідэя стварэння падобнага фэсту.

– Гадоў 15 таму мы пачалі займацца такімі справамі – проста ажыўляць гісторыю па сваіх кірунках. Праводзілі летнікі для дзяцей, калі гэта яшчэ было мажліва. Затым сталі выязджаць на фестывалі – не толькі ў Беларусі, калі гэта таксама было папулярна, але і ў краіны Балтыі, Польшчу.

Рыцарскія клубы паказалі, на што яны здатныя ў баях і розных конкурсах, напрыклад, здабыванні агню старажытным спосабам. Таксама былі прадстаўлены розныя віды сярэднявечнага рамяства. Госці маглі набыць ганчарныя, скураныя вырабы, біжутэрыю з металу, пасмакаваць стравы той эпохі.

2

3

4

5

6

7

8

9

10

11

Смотрите также

Отправление в путешествие

😊 Отправляйтесь в увлекательные туры с нами!

Подписывайтесь на наш Telegram-канал, чтобы первыми узнавать о горящих турах, выгодных предложениях и уникальных маршрутах.

Подписаться на Telegram