Пасля рамонту ў консульстве будзе на дзевяць акенцаў больш. У старой частцы працавала толькі чатыры.
Новыя памяшканні забяспечаць лепшае абслугоўванне наведвальнікаў і лепшыя ўмовы працы консулам. Сцены ў новай частцы ўпрыгожаць выявамі старога Гродна.
Як паведаміў Польскаму Радыё генеральны консул Анджэй Хадкевіч, пашырэнне не дазволіць выдаваць больш віз, бо працаваць у Гродне будзе столькі ж консулаў. На павелічэнне штату не пагаджаюцца беларускія ўлады.
Аляксей Табяшэўскі