Стартуе міжнародны велапрабег «Еўропа без межаў»

Дата публикации:

Агулам маршрут складзе каля 700 кіламетраў. Усяго ў мерапрыемстве прыме ўдзел каля 40 чалавек

«Еўропа без межаў» - міжнародны велапрабег пад такой назвай пройдзе з 27 чэрвеня па 8 ліпеня на тэрыторыі трох краін: Беларусі, Польшчы і Літвы. Ён стартуе ў Берасці і завершыцца ў Лідзе, паведамляе Беларускае Радыё Рацыя.

Агулам маршрут складзе каля 700 кіламетраў. Усяго ў мерапрыемстве прыме ўдзел каля 40 чалавек.  

Адна з галоўных арганізатараў велапрабегу, прадстаўнік берасцейскага велаклуба «КалаБОК» Ірына Багдановіч распавяла пра мэты вандроўкі:

- Па-першае, мэтай гэтага велапрабегу з’яўляецца ўмацаванне добрасуседскіх адносін паміж грамадзянамі трох суседніх краін - гэта Беларусь, Польшча і Літва. Нашы краіны звязаны супольнай гісторыяй. Мы хацелі б не тое, што вывучыць гэтую гісторыю, мы яе ведаем, мы проста хацелі б праехацца па тых месцах, якія некалі нас аб’ядноўвалі. Таксама мы хочам паглядзець гістарычныя помнікі, пракаціцца ў добрай кампаніі.

Сярод прыпынкаў велапрабегу будуць наступныя гарады Польшчы, Літвы і Беларусі: Менджынец Падляскі, Мельнік, Бельск Падляшскі, Беласток, Саколка, Гародня, Варэна, Трокі, Вільня, Шальчынінкай, Ліда.

Большая частка маршруту пройдзе па так званаму «Ягелонскаму шляху».

trasarajdu4

Смотрите также

Отправление в путешествие

😊 Отправляйтесь в увлекательные туры с нами!

Подписывайтесь на наш Telegram-канал, чтобы первыми узнавать о горящих турах, выгодных предложениях и уникальных маршрутах.

Подписаться на Telegram