Аўгустоўскі канал будзе ўнесены ў спіс ЮНЭСКА?

Дата публикации:

Міністэрства культуры і нацыянальнай спадчыны Польшчы вядзе перамовы з беларускім бокам па справе ўнясення Аўгустоўскага канала ў спіс Сусветнай спадчыны ЮНЭСКА

Міністэрства культуры і нацыянальнай спадчыны Польшчы вядзе перамовы з беларускім бокам па справе ўнясення Аўгустоўскага канала ў спіс Сусветнай спадчыны ЮНЭСКА, паведамляе Беларускае Радыё Рацыя.

Як паведаміла прадстаўнік Нацыянальнага інстытута спадчыны Віялета Лабуда-Іваняк, да канца года мае быць праведзена дадатковая экспэртыза аб'екта:

– Праз некалькі дзён будзе склікана каманда экспертаў – два эксперты, якія яшчэ раз прыгледзяцца да гэтай заяўкі і канала. Мы чакаем вынікі экспертызы, якую яны правядуць. Гэтыя вынікі будуць вядомы напрыканцы года. На падставе экспертызы будуць рабіцца далейшыя крокі. 

Аўгустоўскі канал быў пабудаваны ў канцы XIX стагоддзя. Даўжыня канала складае 101 кіламетр, з якіх 82 кіламетры пралягаюць па тэрыторыі Польшчы, а рэшта прыпадае на Беларусь. 

Некалькі гадоў таму была зроблена рэканструкцыя, дзякуючы якой пасажырскія караблі змогуць праплываць па каналу аж да Нёмана. Пакуль па каналу плаваюць толькі байдаркі.

Кастусь Бандарук

Туры и экскурсии

Смотрите также

Отправление в путешествие

😊 Отправляйтесь в увлекательные туры с нами!

Подписывайтесь, чтобы первыми узнавать о горящих турах, выгодных предложениях и уникальных маршрутах.