24 верасня ў Вязынцы пройдзе свята Багач

Дата публикации:

Свята, прымеркаванае да заканчэння збору ўраджая, адбудзецца 24 верасня

Студэнцкае этнаграфічнае таварыства і Дзяржаўны літаратурны музей Янкі Купалы запрашаюць у Вязынку на свята Багач. Свята адбудзецца 24 верасня і пачнецца а 12 гадзіне.

У народным календары Багач прымеркаваны да заканчэння збору ўраджая (“к гэтаму часу ў кожнага ўсяго багата”) і першаму запальванню хатняга агменю – васковай свечкі ў лубцы з жытам, якую ставяць на покуць і захоўваюць там на працягу ўсяго года, што прыносіць у дом багацце і шчасце.

Асноўнай дзеяй свята з'яўляецца ссыпанне агульнага Багача, таму арганізатары просяць усіх гасцей захапіць з сабой па жменьцы зерня.


У гэтым годзе на свяце праспяваюць урачыстыя дажынкавыя песні гурты “Мярэжа”, “Горынь”, “Дайнава”, “Астроўна”, “Варган” і дзіцячыя гурты “Каралікі” і “Калыханка”, а танцавальную вечарынку зладзяць музыкі і танцоры клуба традыцыйнага танца “Сіта”. Акрамя таго, на свяце будзе працаваць дзіцячая пляцоўка, кухня і кірмаш.

Электрычка з Мінску едзе ў 11.11, прыбывае ў Вязынку ў 12.02. Назад з Вязынкі можна ехаць электрычкамі на 16.52, 17.06.

Для ўваходу на тэрыторыю музея, дзе адбудзецца свята, трэба будзе набыць музейны квіток. Кошт квіткоў для дарослых - 2 бел. руб., ільготны квіток для студэнтаў і дзяцей каштуе 1 бел. руб. 

Пра мерапрыемства можна падрабязней узнаць у сацыяльных сетках - ва «Укантакце» ці Facebook, а таксама па тэлефоне  8029 275 27 71.


Туры и экскурсии

Смотрите также

Отправление в путешествие

😊 Отправляйтесь в увлекательные туры с нами!

Подписывайтесь, чтобы первыми узнавать о горящих турах, выгодных предложениях и уникальных маршрутах.