У цэнтры горада хутка знікне яшчэ адзін гістарычны будынак, паведамляе .
Жыхарам дома па вуліцы Дзяржынскага 20а ужо далі новыя кватэры. Гэты будынак вядомы як “гусарскі дом”. Па словах гарадзенскага гісторыка Андрэя Вашкевіча, ён быў адным з першых даходных дамоў у Гродне. “Гусарскім” яго называлі з-за вясёлага кантынгенту, які тут пражываў у 30-я гады мінулага стагоддзя. Гаспадыня будынка – пані Марыся – жыла непадалёк, у доме, які пасля яе смерці быў знесены гарадскімі ўладамі. Апошнія 30 гадоў у доме была забароненая прапіска новых жыхароў, а тыя, хто там жыў, даўно “сядзелі на чамаданах”, чакаючы пераезду. Нядаўна яны дачакаліся кватэр з фонду сацыяльнага жылля ў пабудаваным “Гроднажылбудам” доме.
Распавядае Юрый, адзін з жыхароў: "У гэтым доме мы жывем даволі даўно.Сам будынак 1938 году пабудовы і рамонт ў ім быў хіба 20 год таму. Гарачая вада - з газавай калонкі, сумесны санвузел... Зараз нам далі кватэру ў новапабудаваным доме на перакрыжаванні Шчорса і Касцюшкі, што ў 5 хвілінах хады ад аўтавакзалу. Мы рады, што пераязджаем у новую кватэру".