Як паведамляе
У самым пачатку, калі памежнік адчыняе дзверы накапіцеля, гэта ў нечым нагадвае забег з быкамі па вуліцах. Так на чыгуначным вакзале ў Гродне сядаюць на беластоцкі цягнік.
??Звычайна дзверы накапіцеля адчыняюцца за 5–10 хвілін да адпраўлення цягніка. Малодшыя і мацнейшыя, не зважаючы на старэйшых і слабейшых, імчаць, каб заняць месцы ў першым вагоне.
Але за мацнейшымі і малодшымі таксама бягуць старэйшыя і слабейшыя. Усё гэта дзеля таго, каб потым першымі прайсці памежны і мытны дагляд у Кузніцы Беластоцкай. Каб хутчэй здаць правезеныя цыгарэты і гарэлку. Каб потым хутчэй набраць тавару на перавоз, бо на гэтым таксама зарабляюцца грошы. І так людзі бягуць тройчы на суткі, калі цягнік ад’язджае з Гродна ў Беласток, і яшчэ тройчы, калі прыязджае з Польшчы ў Гродна.
Праўда, тады ўжо бягуць, каб хутчэй прайсці памежны і мытны кантроль беларускіх службаў. Каб хутчэй набраць цыгарэт і гарэлкі і зноў ехаць у Польшчу...