https://www.traditionrolex.com/8
<p>Гаспадар аграсядзібы "Барок" і вядомы музыкант Алесь Лось распавёў, як у Валожыне ставілі батлейку і чым цікавяцца заможныя расійскія турысты на Беларусі</p>

Як заўсёды ў калядныя дні, на хутары Барок, што пад Яршоўкай у Валожынскім раёне, была паказана непаўторная беларуская батлейка – прыцягальная атракцыя для турыстаў і незабыўная мастацкая пастаноўка.

Па словах гаспадара сядзібы Алеся Лася, традыцыйныя калядныя сустрэчы распачаліся ад каталіцкага Раства і працягнуцца да праваслаўнага Хрышчэння – 19 студзеня. У гэтыя дні спадар Алесь разам са сваімі паплечнікамі прэзентуе беларускія традыцыі праз мастацтва батлейкі.

Батлейка

Грае гаспадар хутара, вядомы музыкант і майстар Алесь Лось

«Вельмі шмат зацікаўленых турыстаў, – кажа ён. – Наогул на навагоднія святы было вельмі шмат заявак. У асноўным ад людзей з Санкт-Пецярбурга ды Масквы. З майго досведу, турысты з Расіі прыязджаюць не толькі таму, што ў нас адпачынак таннейшы і добрыя дарогі. Шмат заможных турыстаў з сем'ямі, якія цікавяцца беларускай культурай. Да нас прыязджалі масквічы, якія з задавальненнем удзельнічалі ў майстар-класах па беларускіх народных танцах, цікавіліся нацыянальнымі музычнымі інструментамі. І хоць мовы нашай яны не ведаюць, але ўважліва слухаюць, што прамаўляюць акцёры падчас тэатралізаванага прадстаўлення. Самае галоўнае, што іх прываблівае ў Беларусі, – гэта добразычлівасць нашых людзей – ад міліцыянераў і даішнікаў да простых прахожых, якія дапамагаюць зарыентавацца ў незнаёмым горадзе. У Маскве яны з такім не сустракаюцца».

https://www.traditionrolex.com/8