Беларусь в этом году посетили более 2,5 миллиона иностранных туристов

Дата публикации:

Запрашаем 19 жніўня а 19.00 у кнігарню «логвінаЎ» на лекцыю-дыскусію Яраславы Ананка і Генрыха Кіршбаўма «Пісьмо з-пад шыбеніцы»! Славісты з універсітэтаў Берліна і Патсдама прэзентуюць сваё бачанне шыбеніцкай тэмы ў сучаснай беларускай паэзіі і распавядуць, як імпульс, дадзены Кастусём Каліноўскім, актуалізуецца сучаснымі аўтарамі.

Яраслава Ананка (н. 1987), літаратуразнаўца, паэтка. Нарадзілася ва Украіне, а праз два гады сям'я пераехала ў г. Чэрвень Мінскай вобласці. Вучылася на журфаку БДУ і ў Літаратурным інстытуце імя Максіма Горкага. Цяпер — супрацоўнік кафедры славістыкі Патсдамскага ўніверсітэта. Сябра Беларускага ПЭН-цэнтра.

Генрых Кіршбаўм (н. 1974), літаратуразнаўца-славіст, паэт. Нарадзіўся ў Маскве. Выкладаў у Рэгенсбургу, Пасаў, цяпер прафесар Гумбальдтаўскага ўніверсітэта (Берлін). Аўтар манаграфіі «Валгаллы белое вино…» Немецкая тема в поэзии О. Мандельштама» (М.: Новое литературное обозрение, 2010), кніг вершаў «Дохлые номера» (1994) і «Междуречие» (2003).

Уваход вольны!

Туры и экскурсии

Смотрите также

Канал в Telegram и Instagram

Горящие туры, выгодные предложения и новости туризма.