Французы построят в Крыму парк развлечений, посвященный русской истории

Дата публикации:

6 сакавіка а 17-й гадзіне ў Нацыянальным гістарычным музеі Рэспублікі Беларусь адкрываецца выстава "Дарога, выбраная лёсам", якая арганізавана сумесна з навукова-вытворчым рэспубліканскім унітарным прадпрыемствам “Скарбніца”.

Дарога, выбраная лёсам” – такая назва не выпадковая. Бо прадпрыемству “Скарбніца” лёсам было наканавана займацца вывучэннем, адраджэннем і прапагандай беларускіх народных традыцый у  галіне і матэрыяльнай культуры.

І вось ужо 38 год яно ідзе сваёй унікальнай дарогай: штогод збірае ў экспедыцыях па розных рэгіёнах краіны этнаграфічныя матэрыялы, аналізуе інфармацыю і, дзякуючы наяўнасці вытворчай базы, выпускае вырабы, у традыцыях беларускіх народных рамёстваў.

На выставе прадстаўленыя наступныя групы экспанатаў:
•    рэканструкцыі народных строяў;
•    стылізаваныя касцюмы;
•    традыцыйныя тэкстыльныя вырабы,  створаныя на ручных ткацкіх станках;
•    саламяная пластыка;
•    пано, выкананыя ў розных тэхніках;
•    сувенірная і падарункавая прадукцыя.

Адкрыццё выставы напярэдадні Міжнароднага жаночага дня 8 Сакавіка сімвалічна, бо на ёй прадстаўлены вырабы, выкананыя жаночымі рукамі, а самі прадстаўленыя рамёства, з'яўляюцца спрадвечна жаночым праяўленнем народнай творчасці. Праца, звязаная з апрацоўкай ільна і воўныі, вырабам тканін і саміх строяў традыцыйна пачыналася ўвосень, працягвалася ўсю зіму і раннюю вясну.

Гэта час творчасці, стварэння вобраза свайго жыцця на будучы год, час ткання свайго лёсу, бо ў народнай культуры працэс стварэння тканіны суадносіцца з актам сатварэння свету і сімвалізуе жыццёвы шлях і лёс чалавека.

На адкрыцці выставы адбудзецца паказ калекцыі адзення пры падтрымцы "Агецтва мадэляў "Студыя Тамара" і ў суправаджэнні фальклорнага калектыву Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў "Этна-суполка".

Туры и экскурсии

Смотрите также

Отправление в путешествие
Отправляйтесь в увлекательные туры с нами!

Подписывайтесь, чтобы первыми узнавать о горящих турах, выгодных предложениях и уникальных маршрутах.