Гарадзенцы паспрабавалі “Смакі Гародні”

Дата публикации:

У гарадзенскай антыкавярні “Жывы Час” адбылася сустрэча, арганізаваная краязнаўцамі і гісторыкамі, што вывучаюць традыцыі горада над Нёманам.

Кожны прысутны мог паспрабаваць гарадзенскі сэрнік ці пернік, селядзец ў вінным соўсе і македонскую бузу, якой частавалі наведвальнікаў цяперашней вуліцы Савецкай ў 20-я гады ХХ стагоддзя, паведамляе Беларускае Радыё Рацыя

Пра смакі і традыцыі распавядае гарадзенскі гісторык Тацяна Касатая:

 - Кожны рэгіён мае свае адметнасці і асаблівасці ў кулінарыі, але мы пра гэта не ведаем, мы гэтым не займаеся, мы гэта не вывучаем. Зараз ідзе такая тэндэнцыя, што адчыняюцца кавярні, якія прадстаўляюць, праўда, не гарадзенскую, а беларускую кухню. Улічваючы, што ёсць нейкія асаблівасці ў Гародні мы вырашылі сваімі рукамі зрабіць стравы, рэцэпты якіх распыталі ў старых гарадзенцаў.

Туры и экскурсии

Смотрите также

Отправление в путешествие
Отправляйтесь в увлекательные туры с нами!

Подписывайтесь, чтобы первыми узнавать о горящих турах, выгодных предложениях и уникальных маршрутах.