На Камсамольскім возеры 18 чэрвеня з’явяцца «Арт-астравы»

Дата публикации:

Першая ў Мінску выстава вулічных інсталяцый «Арт-астравы» адкрыецца на востраве Камсамольцаў у чацвер, 18 чэрвеня. Пад адкрытым небам будуць выстаўлены 14 інсталяцый 11 беларускіх скульптараў.

Урачыстае адкрыццё «Арт-астравоў» адбудзецца а 18-й гадзіне. Наведвальнікаў чакаюць бясплатная экскурсія па інсталяцыях, выступленні вулічных артыстаў і канцэрт аркестру «Няміга».

Свае работы выставяць Канстанцін Селіханаў, Канстанцін Касцючэнка, Міхаіл Шыкаў, Павел Вайніцкі, Валерый Малахаў, Вадзім Мацкевіч, Ігар Лявонцьеў, Дзяніс Барсукоў, Таццяна Гомза, Пётр Кузміч і Віктар Астэр.

Выстава працягнецца да канца лета і закрыецца толькі пасля святкавання Дня горада 14 верасня. Уваход бясплатны. Арганізатары чакаюць за ўвесь час не менш за мільён наведвальнікаў — як мінчан, так і гасцей сталіцы.
Nn.by

Туры и экскурсии

Смотрите также

Отправление в путешествие
Отправляйтесь в увлекательные туры с нами!

Подписывайтесь, чтобы первыми узнавать о горящих турах, выгодных предложениях и уникальных маршрутах.