На Лесбосе женщины – члены аграрно-туристических кооперативов возрождают традиции

Дата публикации:

Фатаграфія – шматгадовае хобі Анджэя Вальчака, які ператварае здымкі ва ўнікальныя мастацкія кампазіцыі. Ягоныя працы экспанаваліся на выставах у Кракаве, Варшаве, Лодзі, Згежу, Празе, Львове, Кіеве і Хюнфэльдзе, паведамляе  «Твой стыль».

6 сакавіка выстава Вальчака адкрыецца ў гарадзенскай галерэі «Крыга». Творчасць Вальчака інтрыгуе. Інтрыгуе таксама, як і яе аўтар – архітэктар і бізнесмен са шматлікімі зацікаўленнямі, які ўвесь час шукае новыя выклікі. Камера стала неад'емнай часткай ягонага багажу ў падарожжах. Аўтар наўмысна дадае ў свае творы некаторыя акцэнты сэнсу, якіх не існуе ў арыгінале. У фотаздымках ён стварае атмасферу таямніцы, пэўным чынам адхіляе банальнасць паўсядзённага жыцця і рэальнага свету. Акрамя таго, 55-гадовы Анджэй Вальчак – сузаснавальнік і суўладальнік Atlas Group, стваральнік і ўладальнік галерэі «Атлас Арт», натхняльнік перабудовы цэнтра Лодзі. У суаўтарстве з Чэславам Чаплінскім выдаў у 2002 годзе альбом «Сусвет ксяндза Яна Твардоўскага».

Запрашаем на вернісаж 6 сакавіка а 18-й гадзіне.

Выстава ладзіцца пры падтрымцы Генеральнага консульства Рэспублікі Польшча ў Гродне.

Туры и экскурсии

Смотрите также

Отправление в путешествие

😊 Отправляйтесь в увлекательные туры с нами!

Подписывайтесь, чтобы первыми узнавать о горящих турах, выгодных предложениях и уникальных маршрутах.