Распачаты батлеечны праект пра прыгоды шляхціча Не-Кажы-Як-Зваць

Дата публикации:

Шляхецкі  тэатр  «Захаранка  Арт-груп»  запусціў новы батлеечны праект «Прыгоды Шляхціча Не-Кажы-Як-Зваць». Праект накіраваны на фарміраванне прыязнага іміджу айчыннай гісторыі і культуры для дзяцей і моладзі на падставе вывучэння і адраджэння беларускіх эпічных традыцый і традыцыйнага лялечнага тэатра.

Прэм'ера першага спектакля пад назвай «Шляхціч Не-Кажы-Як-Зваць і цар Пражор» адбылася 30 кастрычніка ў батлеечнай залі сядзібна-паркавага комплекса «Дукорскі маёнтак».  Прэм'ерныя паказы ідуць падчас дзіцячай канікулярнай экскурсійнай праграмы комплекса па 7 лістапада.

Спектакль – аўтарскі. П'еса, заснаваная на малавядомых беларускіх эпічных творах, выйшла з-пад пяра кіраўніка шляхецкага тэатра Андрэя Захаранкі, дэкарацыі і лялькі створаны ўдзельнікамі калектыва Вольгай Верашчака, Алегам Касцюком, Ірынай Захаранка. Арыгінальная музыка да спектакля была напісана і апрацавана Андрэем Захаранкам і Змітром Цітковым.

Ужо праз тыдзень-другі чакаецца выхад Юцюб-версіі спектакля. У бліжэйшай перспектыве з'явіцца цэлы батлеечны «серыял» аб прыгодах шляхціча Не-Кажы-Як-Зваць. Сама ж батлейка ў бліжэйшыя некалькі месяцаў стане мабільнай, а значыць, сама зможа прыехаць да сваіх гледачоў у любы пункт Беларусі.

Туры и экскурсии

Смотрите также

Отправление в путешествие

😊 Отправляйтесь в увлекательные туры с нами!

Подписывайтесь, чтобы первыми узнавать о горящих турах, выгодных предложениях и уникальных маршрутах.