Турыстычныя фірмы Гародні з-за крызісу згубілі вялікую колькасць кліентаў

Дата публикации:

Некаторыя звязваюць гэта з пераменай курса даляра і з сезонавымі зменамі. Апрача гэтага на змены ў колькасці кліентаў паўплывае новая пастанова, згодна з якой забаронена прымаць у кліентаў валюту, паведамляе Беларускае Радыё Рацыя.

Сітуацыю каментуе дырэктарка турыстычнай фірмы “Дон Кіхот” Святлана Якімава:

- У большай ступені гэта закране тых тураператараў, якія да этага мелі валютную рэцэнзію, бо іх было не шмат, літаральна на пальцах адной рукі можна было пералічыць гэтыя фірмы – у нас у Гародні, прынамсі. Іх гэта датычыца ў першую чаргу. А фірмы, якія валютнай ліцэнзіі не мелі, як мы, як разлічваліся ў беларускіх рублях, так і будзем разлічвацца зараз. А вось тураператарам будзе цяжка патлумачыць сваім заходнім партнёрам, як яны будуць аплочваць ім гатэлі ды іншае рабіць.

Курс даляра і еўра таксама паўплываў на турыстычныя фірмы Гародні. яны ў новых умовах працы ледзь выжаваюць. Частка з іх пераяджае у меньшыя офісы, другія скарачаюць колькасць супрацоўнікаў, трэція замест дарагіх тураў у экзатычныя краіны прапануюць падарожжы па Беларусі.

Туры и экскурсии

Смотрите также

Отправление в путешествие
Отправляйтесь в увлекательные туры с нами!

Подписывайтесь, чтобы первыми узнавать о горящих турах, выгодных предложениях и уникальных маршрутах.