50 год таму назад мала хто мог сабе ўявіць, што, здавалася б, нічым асабліва не прыкметны апошні дзень красавіка стане адметным у жыцці многіх.
А менавіта ў гэты вясновы дзень адзначае сваё нараджэнне Ягор Часлававіч Шушкевіч, і ўсім нам, яго сябрам і калегам, хацелася б пажадаць імянінніку, каб не толькі ў дзень нараджэння, але і на працягу ўсяго жыцця на душы ў яго было сонечна і радасна!
Вядомы ты ўсёй акрузе
Па-першае, як «бацька Зюзі»!
А па-другое і па-трэцяе,
Таму, што нібы сонца свеціць,
Агонь душы тваёй сябрам.
Дакладней кажучы – ўсім нам!
Ты мудры, шчыры, працавіты,
Заўжды для творчасці адкрыты!
Такім заўсёды заставайся,
Ідзі наперад, не здавайся!
Бадзёры, жвавы, малады,
Ніколі не лічы гады!
Няхай да ста вядзе дарога!
Калегі й гурт «Кола Сварога»